Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай (Скідзель)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай — мураваны праваслаўны храм у горадзе Скідзель Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца каля шашы Гродна — Мінск на зав. Усходнім, 3.
Remove ads
Гісторыя
26 кастрычніка 2001 года архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў месца і заклаў першы камень у падмурак на месцы будаўніцтва храма. Будаўніцтва храма пачалося ў 2002 годзе. 25 кастрычніка 2014 года адбылося асвячэнне Царквы ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай[1].
Архітэктура
Вырашана ў традыцыях старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны крыжова-купальны храм, завершаны цыліндрычным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 праслы з закамарамі, якія прарэзаны арачнымі вокнамі-трыфорыумамі. Цэнтральны і бакавыя арачныя ўваходы вылучаны парталамі-рызалітамі пад бочкавымі пакрыццямі[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads