Скідзель
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скі́дзель[2] (трансліт.: Skidzieĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на р. Скідзелька. За 30 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Гродна — Масты, на аўтадарозе Гродна — Ліда. Насельніцтва 10 717 чал. (2018)[3].
Remove ads
Назва
Назва паселішча пайшла ад назвы ракі Скідзелька. Больш ранняя форма гідроніма мела быць такой жа, што і цяперашні тапонім, — Скідзель.
Гідронім балцкага (літоўскага ці яцвяжскага) паходжання. Найбліжэйшы аналаг — літоўская рачная назва Skidelė. Даследчык літоўскай гідраніміі А. Ванагас лакалізуе гэтую рэчку недалёка ад вытокаў ракі Котры, у якую Скідзель уцякае (не выключана, што маецца на ўвазе менавіта Скідзель, а не іншая рэчка). На ўсходзе ад вытокаў Котры ён жа пазначае мікратапонім (назва поля) Skidulys (каля Радуні). Аналаг гэтым назвам — літоўскі гідронім Skid-upys (у Цэнтральнай Літве, ля Кедайнея)[4].
Той жа фармант -el-, што і ў гідроніме Скідзель, таксама ў нёманскай рачной назве Zietela (Зецела) — у такой форме ў аўтахтонным літоўскім маўленні на Верхнім Панямонні засведчаная назва ракі Дзятлаўка. У сваю чаргу, назва Zietela ўтварылася ад назвы возера, якое засведчанае пад 1253 г. як «Зъято» (ад яцвяжскага *Zeitō). Фармант -el-, з дапамогай якога назва ракі ўтварылася ад назвы возера, часта выступае ў такой ролі ў балцкай гідраніміі[5].
Магчыма, рачная назва таксама ўтварылася ад зніклай з часам назвы возера з асновай Skid- (яцв. *Skidō). Знікнуць з цягам часу магло і само возера — як знікла на сёння тое возера, ад назвы якога пайшла назва ракі Zietela (Дзятлаўка).
Гідранімічны корань Skid- звязаны з літоўскім skidyti, skisti «разыходзіцца ў бакі; абтрэпвацца», kidyti, kedyti, kedėti «абтрэпвацца, ірвацца». Далей да гнязда слоў ад сінанімічных каранёў *kēd- / *kēt-. Водныя назвы, утвораныя ад гэтых каранёў, пазначалі або азёры з «ірванай» берагавой лініяй (з мноствам заток, што ўразаюцца ў сушу), або рэкі з цячэннем, якое на адносна абмежаваным участку свайго шляху рэзка мяняе кірунак[6].
Значэнне рачной назвы Скідзель можна прыблізна перадаць як «Шчаціністая (рака)» (у канфігурацыйным сэнсе).
Remove ads
Гісторыя
У XVI стагоддзі вялікакняскі двор у Гарадзенскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага. З 1588 года — каралеўскі двор Гарадзенскага староства Троцкага ваяводства.
Гісторыя мястэчка Скідзель пачалася з прывілею караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV Вазы ад 27 ліпеня 1644 года, паводле якога на адным з ворных палеткаў каралеўскага двара быў заснаваны новы населены пункт з правамі горада. Каморнік эканоміі Войцех Пуцілоўскі вымераў тут квадратны па сваёй форме рынак, які займаў плошчу 3 моргі і 9 прутоў, а таксама 100 местачковых пляцаў — на рынку і Азёрскай, Віленскай, Катранскай, Луненскай і Наваградскай вуліцах — пад засяленне будучымі мяшчанамі. Паводле каралеўскага прывілея ў Скідзелі праводзіліся 2 кірмашы на год, таргі 2 разы на тыдзень.
З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1885 годзе цэнтр воласці Гродзенскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета.
З 1939 года ў БССР, з 1940 гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты стварылі ў Скідзелі лагер смерці, дзе знішчылі 2330 чалавек. З 1962 года ў Гродзенскім раёне. 29 верасня 1972 года да Скідзеля далучана вёска Хваты[7]. З 1974 горад.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай (ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», «Гроднахлебапрадукт» і інш.) і будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Племптушкарэпрадуктар «Юбілейны». Гасцініца.
Культура
Музей беларускага паэта М. Васілька. Касцёл (1990-я), царква (2005).
Славутасці
- Свята-Міхайлаўская царква (1851)
- Касцёл Унебаўзяцця Маці Божай (1870-я)
- Касцёл Святога Іосіфа Рамесніка
- Скідзельскі парк
- Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай (2014)
- Царква ў гонар Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай.
- Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча.
Вядомыя асобы
- Аўраам Гілель Гольдберг
- Іван Іванавіч Данчанка (нар. 1957) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Ар’е Лейб Елін
- Іехуда Калодзіцкі
- Абе Леў (1862—1959) — публіцыст, гісторык[11].
- Нахман Міфелеў
- Давід Немеры
- Якаў Немеры
- Ёсеф Рубінштэйн (1904—1978) — ізраільскі паэт[12].
- Ёсеф Рэбейкаў
- Машэ Якаў Рэбейкаў
- Элізабет Гертруда Стэрн
- Веньямін Іванавіч Сянько (1946—2020) — спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992).
- Пётр Якаўлевіч Сяўрук
- Алесь Чобат
- Шабтай Шмуэлі
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads