Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» (Івацэвічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» (Івацэвічы)map
Remove ads

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны» — праваслаўны храм у г. Івацэвічы, размешчаны па адрасе вул. Дэпутацкая, 2.

Хуткія факты Царква ў гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўны», Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1990-я гг. з цэглы паводле праекта, створанага ў Маскоўскай патрыярхіі рыжскімі будаўнікамі. Папярэдні мураваны храм быў пабудаваны ў 1870 годзе на ўрадавыя сродкі.

Архітэктура

Вырашана ў стылізаваных формах старажытна-рускага царкоўнага дойлідства. У аснове кампазіцыі вертыкальна выцягнуты 4-гранны купальны аб'ём, завершаны 5-купаллемі раскрапаваны трайнымі закамарамі з вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Алтарны фасад завяршаецца паўкруглымі апсідамі пад сферычнымі пакрыццямі, франтальны — нізкім прытворам з макаўкай над двухсхільным дахам і бакавымі цыліндрычнымі хрысцільнямі.

Remove ads

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. -стар. 181.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads