Царскасельскі павет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царскасе́льскі павет (руск.: Царскосельский уезд) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Санкт-Пецярбургскай (Петраградскай) губерні Расійскай імперыі і РСФСР, якая існавала ў 1780—1923 гадах. Павятовы горад — Царскае Сяло.



Remove ads
Геаграфічнае становішча
Царскасельскі павет размяшчаўся ў цэнтральнай частцы губерні і межаваў з Шлісельбургскім паветам на паўночным усходзе, Ямбургскім і Пецяргофскім на захадзе, Лужскім на поўдні і з Наўгародскай губерняй на ўсходзе. Плошча павета ў 1897 годзе складала 3781,8[1] вёрст² (4304 км²).
Сучаснае становішча
У наш час тэрыторыя былога павета ўваходзіць у склад двух суб’ектаў Расійскай Федэрацыі: горад Санкт-Пецярбург (Пушкінскі раён, Краснае Сяло, Колпіна) і Ленінградскую вобласць (раёны — Гатчынскі, Воласаўскі, частка Тосненскага).
Remove ads
Гісторыя
Да стварэння губернскай сістэмы гэтая тэрыторыя была часткай Водскай пяціны Наўгародскай зямлі[2] і Шведскай Інгерманландыі і была з большага заселена фіна-ўгорскімі плямёнамі, як то водзь і іжора. (Вялікая доля фіна-ўгорскіх народаў сярод насельніцтва павета назіралася і ў пачатку XX стагоддзя[3].)
У складзе Расійскай імперыі
1 студзеня 1780 года паводле ўказу Кацярыны II у складзе Санкт-Пецярбургскай губерні з часткі былога Капорскага павета быў утвораны Сафійскі павет з цэнтрам у горадзе Сафія.
У 1796 годзе ў склад павета ўвайшла тэрыторыя скасаванага Раждзественскага павета.
Імянным указам ад 29 жніўня (10 верасня) 1808 года горад Сафія і Царскае Сяло аб’ядналіся ў адзін населены пункт, з прысваеннем яму назвы Царскае Сяло. У сувязі з гэтым Сафійскі павет быў перайменаваны ў Царскасельскі.
Сур’ёзную ролю ў жыцці і развіцці павета адыгрывала наяўнасць у ім імператарскіх рэзідэнцый (у Паўлаўску, Гатчыне і Царскім Сяле). Так, у 1836 годзе была пабудавана першая ў Расіі і шостая ў свеце[4] — Царскасельская чыгунка, а Царскае Сяло стала першым цалкам электрыфікаваным горадам у Еўропе[5].
Пры савецкай уладзе
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў склад павета ўваходзілі горад Царскае Сяло, пазаштатныя гарады Паўлаўск, Гатчына, Краснае Сяло, Колпіна, 15 валасцей. У 1917—1918 гадах у павеце было створана 11 новых валасцей: Веніёкская (цэнтр — г. Паўлаўск), Воханаўская (цэнтр — ст. Елізавеціна), Вырыцкая (цэнтр — пас. Вырыца), Інгерынская (цэнтр — в. Войскарава), Каліцінская (цэнтр — в. Каліціна), Краснаборская (цэнтр — станцыя Папоўка), Маскоўска-Славянская (цэнтр — с. Маскоўская Славянка), Нова-Пятроўская (цэнтр — в. Нова-Пятроўская), Саблінская (цэнтр — пас. Сабліна), Сіверская (цэнтр пас. Сіверская), Цярлеўская вол. (цэнтр — в. Цярлева).
Пасля пераназвання Царскага Сяла ў Дзецкае Сяло 20 лістапада 1918 года павет атрымаў назву Дзецкасе́льскі.
28 студзеня 1919 года Сіверская воласць ліквідавана, далучана да Раждзественскай. У канцы 1919 года Пакроўская і Веніёкская воласці былі аб’яднаны ў Пакроўска-Веніёкскую (ці Пакроўскую) воласць. 31 ліпеня 1920 года ў выніку аб’яднання замест існых 24 валасцей у павеце засталося 16 валасцей, з Лужскага павета перадазена Глебаўская воласць[6].
14 лютага 1923 года адбылося аб’яднанне Дзецкасельскага і Пецяргофскага паветаў у адзіны Троцкі павет[7].
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
У 1890 годзе ў склад павета ўваходзіла 15 валасцей[8]
У 1913 годзе ў склад павета ўваходзіла таксама 15 валасцей[9].
У 1923 годзе ў склад Дзецкасельскага павета ўваходзіла 17 валасцей:
- Воханаўская — ст. Елізавеціна
- Вырыцкая — пас. Вырыца
- Гатчынская — г. Гатчына
- Глебаўская — в. Несцяркова
- Дудэргофская — пас. Дудэргоф
- Іжорская — ст. Папоўка
- Каліцінская — в. Каліціна
- Краснасельская — гор. Красны
- Лісінская — в. Лісіна-Корпус
- Мозінская — в. Раманаўка
- Пакроўска-Веніёкская — с. Пакроўская
- Раждзественская — ст. Сіверская
- Слуцкая — гор. Слуцк
- Сосніцкая — в. Сосніцы
- Стараскворыцкая — в. Скворыцы
- Тосненская — п. Тосна
Насельніцтва
Паводле даных перапісу П. І. Кёпена 1848 года ў Царскасельскім павеце пражывалі: іжора — 367 чал., эўрэмейсы — 7222 чал., савакоты — 19 795 чал., немцы — 1530 чал., цыгане — 10 чал. Усяго 28 924 чалавекі нацыянальных меншасцей, рускае насельніцтва гэтым перапісам не ўлічвалася[10].
Паводле даных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 149 845[1] чал. У тым ліку рускія — 65,5 %, фіны (фінляндскія і інгерманландскія) — 25,7 %, эстонцы — 2,5 %. Старавераў — 1461 чалавек[11]. У Царскім Сяле пражывалі 22 480 чалавек, у пазаштатных гарадах Гатчыне і Паўлаўску — 14 824 і 5113 чалавек адпаведна.
Remove ads
Зноскі
- Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай Імперыі 1897 г. . Праверана 25 кастрычніка 2010.
- Царское Село // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Царскосельская железная дорога. Энциклопедия Санкт-Петербурга(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2017. Праверана 8 мая 2023.
- Царское Село. Энциклопедия Санкт-Петербурга(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 верасня 2016. Праверана 8 мая 2023.
- Даведнік гісторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Ленінградскай вобласці(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2014. Праверана 10 чэрвеня 2013.
- Волостныя, станичныя, сельскія, гминныя правленія и управленія, а также полицейскіе станы всей Россіи съ обозначеніем мѣста ихъ нахожденія. — Кіевъ: Изд-во Т-ва Л. М. Фишъ, 1913.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads