Цепламасаабмен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цепламасаабмен — дысцыпліна, якая вывучае заканамернасці працэсаў цеплаабмену, што суправаджаюцца пераносам рэчыва, то ёсць, масаабменам[1] .
Цепламасаабмен у тэхніцы
На практыцы, цепламасаабмен адбываецца ў многіх тэхнічных сістэмах, якія выкарыстоўваюць у сваёй працы вадкія або газападобныя асяроддзі. Гэта-кацельныя ўстаноўкі, цеплавыя сеткі, ліцейная вытворчасць, рознае цеплаабменнае абсталяванне, напрыклад, электрастанцый, канструкцыі будынкаў і збудаванняў і г. д. Уласна працоўнае асяроддзе, пры гэтым, чыстае рэчыва або розныя сумесі і растворы, можа заставацца пастаянным або, змяняючы агрэгатны стан, ажыццяўляць фазавыя пераходы, такія як, выпарэнне ў парапаветранае асяроддзе, кандэнсацыя пара з сумесі «пар-паветра», астыванне расплаваў і т. п.
Да тэхналогій, у аснове якіх ляжаць цепламасаабменныя працэсы, адносяць наступныя[2]:
Remove ads
Прадмет вывучэння цепламасаабмену
Працэс цепламасаабмену не можа быць зведзены да простай сумы цеплаперадачы і перамяшчэння масы. Прычына ў тым, што, у тэхніцы, звычайна, цячэнне вадкасцяў або газаў суправаджаецца нераўнамерным размеркаваннем тэмпературы, а часам, як следства, ціску. Пры гэтым механічныя ўласцівасці асяроддзя — шчыльнасць, вязкасць, цеплаправоднасць, могуць самі значна залежаць ад гэтых параметраў. Гэта значыць, пытанні распаўсюджвання цяпла ў асяроддзі і рух асяроддзя становяцца звязанымі. Дадатковай складанасцю можа стаць няўстойлівасць бягучага стану такіх асяроддзяў.
Такім чынам, у залежнасці ад канкрэтных умоў, працэсаў цепламасаабмену працякаюць па-рознаму. Яны маюць розныя заканамернасці развіцця і апісваюцца рознымі матэматычнымі раўнаннямі. Даследаванне падобных асаблівасцяў і з’яўляецца прадметам вывучэння цепламасаабмену[1] .
Remove ads
Метады рашэння задач цепламасабмену
Задачы цепламасабмену фармулююцца ў матэматычнай форме пры дапамозе раўнанняў гідрадынамікі[3]. Затым яны вырашаюцца дакладнымі і набліжанымі метадамі[4].
Дадатковыя звесткі
Цепламасаабмен, у адрозненне ад тэрмадынамікі, разглядае развіццё працэсаў у прасторы і часе. Разлік працэсаў цепламасаабмену дазваляе вызначыць размеркаванні тэмператур, канцэнтрацый кампанентаў сумесі, а таксама патокаў цеплыні і масы асяроддзя як функцыі каардынатаў і часу.
Істотны ўклад у развіццё тэорыі цепламасаабмену сярод айчынных навукоўцаў, ўнеслі: А. Ё. Вейнік[5], М. В. Кірпічоў , С. С. Кутатэладзэ , А. В. Лыкаў, Б. С. Петухоў , В. І. Субоцін[6] .
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads