Церуха (рака)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Церуха́[1][2], Цяруха — рака — рака ў Добрушскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Remove ads
Агульнае
Даўжыня ракі 57 км. Плошча вадазбору 525 км², пад лесам 26 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7[1] м/км. Сярэдні расход вады ў вусці складае 1,8[1] м³/с. Выток знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Альховае. Упадае ў Сож за 3,5 км на захад ад вёскі Церуха́. Пойма двухбаковая, шырыня да 2 км, часткова асушаная. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні, шырыня да 10 м. Берагі стромкія, вышынёю да 3 м. На перыяд вясновай паводкі прыходзіцца 55 % гадавога сцёку. На рацэ некалькі шлюзаў[1]. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Пясошанька
- Грабаўка
- Рэўтак (справа)
На рацэ знаходзяцца
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads