Цзян Цзэмінь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цзян Цзэмінь
Remove ads

Цзян Цзэмінь (江泽民; 17 жніўня 1926, г. Янчжоў, правінцыя Цзянсу, Кітай — 30 лістапада 2022, Шанхай) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая, генеральны сакратар ЦК КПК з 1989 па 2002, старшыня Ваеннага савета ЦК КПК з 1989 па 2004, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР з 1990 па 2005, старшыня КНР з 1993 па 2003.

Хуткія факты Цзян Цзэмінь, генеральны сакратар ЦК КПК ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 17 жніўня 1926 года ў г. Янчжоў (правінцыя Цзянсу) у сям’і патомных інтэлігентаў. Дзед быў лекарам, якія вызнаваў кітайскую традыцыйную медыцыну, захапляўся жывапісам і каліграфіяй. Бацька пісаў вершы, у гады антыяпонскай вайны выдаваў патрыятычныя часопісы, уступіў у кампартыю, якая была ў падполлі. Ва ўзросце 28 гадоў загінуў у ўзброенай сутычцы. Цзян Цзэмінь пайшоў па слядах бацькі. Скончыў Шанхайскі політэхнічны інстытут «Цзяатун» (1947). У час вучобы далучыўся да падпольнай працы, у 1946 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Кітая (КПК).

Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах на заводах і ў тэхналагічна-даследчых інстытутах, з 1973 года ў апараце 1-га Міністэрства машынабудавання. Стажыраваўся ў СССР (1955—1956), узначальваў групы кітайскіх спецыялістаў у Румыніі (1971—1973; з кітайскай дапамогай там пабудаваны 10 заводаў) і Пакістане (1976). З 1980 года — намеснік старшыні і адказны сакратар Дзяржаўнага камітэта па справах імпарту і экспарту, затым — намеснік старшыні і па сумяшчальніцтве начальнік сакратарыята Дзяржаўнага камітэта па кіраванні замежнымі інвестыцыямі.

3 1982 года — намеснік Міністра, Міністр электроннай прамысловасці КНР. Мэр г. Шанхай (1985—1988), сакратар яго гаркама КПК (1987—89), Член ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Генеральны сакратар (чэрвень 1989 — лістапад 2002), старшыня Ваеннага савета (з лістапада 1989) ЦК КПК і старшыня КНР (сакавік 1993 — сакавік 2003).

На пасаду Старшыні КНР уступіў 27 сакавіка 1993 года. Праводзіў курс на паглыбленне рыначных рэформ пры захаванні кіруючай ролі КПК. У перыяд кіраўніцтва Цзян Цзэміня эканоміка Кітая дэманстравала ўражальныя тэмпы росту. Ён стаў адным з ініцыятараў стварэння Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва[9]. У 2001 годзе наведаў з афіцыйным візітам Беларусь. Вышэйшую дзяржаўную пасаду Цзян Цзэмінь пакінуў 15 сакавіка 2003 года.

Памёр 30 лістапада 2022 года ў Шанхаі. Пахаваны на рэвалюцыйных могілках «Бабаашань» у Пекіне[10].

Remove ads

Зноскі

1. Jiang Zemin // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Jiang Zemin // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.

3. 告全党全军全国各族人民书 — 2022. Праверана 30 лістапада 2022.

4. Geni.com — 2006.

5. Kuhn R. L. The Man Who Changed China: The Life and Legacy of Jiang ZeminRandom House, 2004.

6. Jiang Zemin returns to spotlight with a salutory couplet to former schoolSCMP, 2012. Праверана 20 жніўня 2014.

7. Národní autority České republiky Праверана 8 студзеня 2023.

8. zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2022. Праверана 23 снежня 2022.
9. zviazda.by(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2022. Праверана 10 снежня 2022.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads