Цзіньвэнь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цзіньвэнь
Remove ads

Цзіньвэнь (кіт. трад. 金文, піньінь jīn wén) — выгравіраваныя надпісы на кітайскіх бронзавых сасудах разных эпох да нашай эры: ад дынастыі Шан (1.5 тыс. гадоў да н. э.) да дынастыі Чжоў (11—3 ст. да н.э), часам сустракаюцца надпісы больш позніх перыядаў.

Хуткія факты Цзіньвэнь ...

Да нашага часу захаваліся 12000 бронзавых артэфактаў з надпісамі. З гэтых надпісаў прыкладна 3000 датуюцца дынастыяй Шан, 6000 — дынастыяй Чжоў, а апошнія 3000 — перыядамі дынастый Цынь і Хань.

На ранніх знаходках перыяду Шан налічваецца ад 1 да 6 сімвалаў, на больш позніх сасудах на сходзе Шан ужо каля 40 знакаў, і больш за сотні ў перыядзе Чжоў. Самы доўгі надпіс налічвае 497 сімвалаў.

Thumb
Прыклады сімвалаў: злева направа, mǎ 馬 «конь»; hǔ 虎 «тыгр», shĭ 豕 «свіння», quǎn 犬 «сабака», xiàng 象 «слон», guī 龜 «чарапаха», wèi 為 «рабіць», jí 疾 «хвароба»

Гэтыя надпісы сустракаюцца на рэчах для ахвярапрынашэння: рытуальных музычных інструментах, званах «чжун» 鐘, трыножніках для маса «дзін» 鼎, посудзе для зерня «гуй» 簋, сасудах для віна і вады. Іерогліфы напісаны вертыкальнымі слупкамі зверху ўніз. У эпоху Заходняя Чжоў яны размяшчаюцца на дне альбо ўнутраных сценках сасудаў, такім чынам, пры запаўненні ахвярнай ежай надпісы не былі бачныя, то ёсць служылі сродкам камунікацыі паміж жывымі і духамі продкаў. У наступны перыяд, аднак, надпісы часта выносяцца на вонкавы бок матэрыяльнай рэчы і становяцца часткай эстэтычнага выгляду.

Remove ads

Галерэя

Літаратура

  • Chen Zhaorong 陳昭容 (2003) Qinxi wenzi yanjiu: cong hanzi-shi de jiaodu kaocha 秦系文字研究:从漢字史的角度考察 (Research on the Qin Lineage of Writing: An Examination from the Perspective of the History of Chinese Writing). Taipei: Academia Sinica, Institute of History and Philology Monograph. ISBN 957-671-995-X (кіт.).
  • Qiu Xigui (2000). Chinese Writing. Translated by Gilbert Mattos and Jerry Norman. Early China Special Monograph Series No. 4. Berkeley: The Society for the Study of Early China and the Institute of East Asian Studies, University of California, Berkeley. ISBN 1-55729-071-7. (англ.)
  • Rawson, Jessica (1980). Ancient China: Art and Archaeology. London: British Museum Publications. (англ.)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads