Цмок (беларуская міфалогія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цмок — у беларускай міфалогіі і фальклоры пачвара, змей. Хтанічны персанаж, увасабленне зямной і воднай стыхіі.

Апісанне

У паданнях часам вельмі розных персанажаў называюць «цмокам», таму некарэктна лічыць, што гэтае паняцце супадае з паняццем «дракон». Часцей за ўсё «цмок» выяўляецца як пачвара са змяінымі або звярынымі рысамі (хаця лукомскі цмок выглядаў «як чалавек»). У некаторых крыніцах тоесны шматгаловаму дракону (казка «Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі» і інш), мае 3, 6, 7, 9 ці 12 галоў, якія могуць зноў адрастаць, калі адрубленыя, але не прыпечаныя агнём[1]. Зубы нібыта нарогі, кіпцюры — як сярпы. У адрозненні ад нячысцікаў цмок штодня мыецца, ходзячы ў лазню. Ростам Цмок з вялікі дом, але вельмі лянівы: калі нехта з людзей патурбуе яго, то ён не абавязкова будзе нападаць, а спачатку ўзважыць, ці вартая ахвяра парушанага спакою. Можа жыць як у возеры ці балоце (што адпавядае яго хтанічнай прыродзе) так і ў небе.

Але часцей цмока апісваюць не як пачвару, а як нячысцік, як адменнік беса і атаясняюць з «лятучым змеем» — злым духам, які прыносіць багацце свайму гаспадару[2], але потым нярэдка прысвойвае яго душу. Фалькларыст А. Я. Багдановіч атаясняў яго з галоўным чортам (Люцыферам), якога анёлы закавалі з ланцугі. Атаясняюць і з вогненным змеем — дэманічным духам, які наведвае жанчын і ад якога яны нараджаюць дзяцей (быліна «Волх Усяславіч», прататыпам героя якой мог быць Усяслаў Чарадзей). У іншых сюжэтах дзяцей такое сужыцельства не прыносіла. Лукомскі цмок наогул паўстае ў двух абліччах — у выглядзе чалавека і ў выглядзе вясёлкі — у апошняй форме ён смокча ваду з Лукомскага возера і перапампоўвае яе на неба, служачы, такім чынам, размеркавальнікам балансу паміж вадой зямной і нябеснай. Не выпадкова забойства такой істоты Пяруном можа выклікаць масавыя залёвы і сусветны патоп. Верагодна, такое рознае значэнне слова «цмок» тлумачыцца і рознай этымалогіяй, якую ў тых ці іншых выпадках магла мець гэтая назва: ад «змей» (параўн. з польскім «smok», «zmok») да «смактаць». Такім чынам паняцце «цмок» можна лічыць зборным, яно аб'ядноўвае шэраг відаў міфічных персанажаў, часам даволі кантрасных.

Remove ads

Цмокі ў апісанні Уладзіміра Караткевіча

У аповесці У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» даецца сціплае апісанне цмокаў, якія быццам жылі ў Лепельскім возеры. Выглядам яны былі як «звер фока» (цюлень), але значна буйнейшыя («сорак дзевяць футаў і яшчэ дваццаць два дзюймы» — каля 15 метраў), у складках, без поўсці, з плаўнікамі. Шыю мелі надта доўгую, а галаву — як у змяі альбо лані[3].

У 2013 годзе ў Лепелі быў адкрыты помнік цмоку[4], зроблены пераважна паводле апісання У. Караткевіча[5].

Remove ads

У змееборчых паданнях

Пашыраны сюжэт, дзе цмок патрабуе рэгулярных чалавечых ахвяр, пагражае ў адваротным выпадку знішчыць усю вёску (ці горад), але ўрэшце гіне ад рукі героя. Сюжэт сфарміраваўся пад уплывам легенды пра святога Георгія і сімвалізуе пераход ад язычніцтва да хрысціянства — цмок увасабляе паганскае боства, якое жадае крывавых ахвярапрынашэнняў. У народнай баладзе «Ой, да булы ж людэ да не хрысціяне» святы Юр'я ратуе дзяўчыну ад цмока і загадвае больш ніколі не адпраўляць пачвары людзей на з'ядзенне. Часта Юр'я выратоўвае ад цмока Багародзіцу. Падобную ж структуру мае і паданне аб Змеевай гары[6]. Але сам архетыпны сюжэт мае менавіта язычніцкія карані і паходзіць ад змееборчага міфу. Святы Юр'я ў розных сюжэтах выступае заменнікам як бога Ярылы, так і грамабоя Пяруна (Дундара). А цмок у гэтым выпадку можа выводзіцца ад язычніцкага змея-пачвары, увасаблення цемры, выкрадальніка сонца. У выглядзе змея-пачвары цмок часцей за ўсё паўстае і ў чарадзейных казках («Маці і сын» і інш.), дзе нярэдка носіць эпітэт «паганы».

У паданнях аб камнях-краўцах

З некаторымі валунамі (каля в. Віркі Чашніцкага раёна, каля в. Валэйкішка Астравецкага раёна) звязваліся паданні, нібыта ў іх калісьці былі адтуліны (аконцы), а ўнутры жыў цмок. Шматлікія спасылкі да вобраза бога Вялеса дазваляюць меркаваць, што цмокі з камянёў з'яўляюцца фальклорнымі перапрацоўкамі менавіта гэтай язычніцкай постаці. Іх «змяіная» прырода сумнеўная — лукомскі цмок нават выглядаў быццам чалавек. Часам нават падкрэсліваецца іх асабістая прыгажосць, што нагадвае прыгажуна-волата з касмаганічнага падання «Паходжанне д'ябла і балот» і яшчэ болей збліжае гэты від цмокаў з Вялесам. Цікава, што адзін з іх нават носіць імя Вяль — празрыстая спасылка на імя старажытнага боства.

Remove ads

Вядомыя цмокі

Інтэрпрэтацыя

Цмок звязаны з вадой (жыве ў балоце, у некаторых апавяданнях — у моры), але яго нутраная прырода — вогненная (як і іншыя легендарныя Змеі, ён зяхае агнём). Фактычна ён сумяшчае ў сабе несумесныя стыхіі — ваду, агонь, паветра (паводле некаторых версій, нават жыве на небе, сярод хмар). Адсюль, магчыма, увасабляе першасны, неструктураваны сусвет, дэміургічнае (творчае) раскладанне якога вядзе да ўзнікнення ўсяго існага.

Remove ads

Цмок у сучаснай беларускай культуры

Кампанія «Будзьма беларусамі» распрацоўвае вобраз Цмока як адзін з брэндаў Беларусі[9].

Гл. таксама

Цмок у сусветнай міфалогіі

Зноскі

  1. Цмок, Смок, Чмок, Змей(недаступная спасылка)
  2. Акамянелыя істоты(недаступная спасылка)
  3. Помнік Цмоку. Лепельскі раён, г. Лепель. ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» (27 лістапада 2017). Праверана 4 сакавіка 2023.
  4. Грушэцкі А.. Лепельскі цмок. час. «Вясёлка» (20 верасня 2016). Праверана 1 лютага 2021.
  5. Грушэцкі, А. Лепельскі Цмок / А. Грушэцкі // Лепельскі край. — 2016. — 23 жн. — С. 6.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads