Цыкорыя звычайная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цыкорыя звычайная[1][2] (Cichorium intybus) — від шматгадовых травяністых раслін з роду цыкорыя (Cichorium) сямейства астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Назва
Цыкорыя звычайная, мачаўнік, падрожнік[3], мацаўнік, падарожнік[4], цыкор’я[5][6], цыкора[7].
Апісанне
Мнагалетнік (у культуры двухлетнік) вышынёй 30—100 см, з тоўстым верацёнападобным коранем і прутападобнымі галінкамі. Прыкаранёвае лісце доўгаэліпсападобнае, выемчата-перыстараздзельнае, у разетцы. Кветкавыя кошыкі блакітныя, іншы раз ружовыя.
Распаўсюджанне і экалогія
Святлалюбная расліна. Сустракаецца ва ўмераным і трапічным клімаце Еўразіі, ад Скандынавіі да Міжземнамор’я і ад Брытанскіх астравоў да Усходняй Сібіры і Індыі на поўдні, расце на Поўначы Афрыкі. Як заноснае сустракаецца ў Паўднёвай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Звычайна расце на лугах, лясных палянах, травяністых схілах, часта як пустазельная расліна на пустках, палях, каля дарог, паблізу жылля. У гарах падымаецца да сярэдняга горнага пояса. Добра расце на супясчаных камяністых і сугліністых глебах.
Размнажаецца насеннем і каранёвымі чаранкамі.
Выкарыстанне
Ёсць каранёвыя і лісцевыя формы: каранёвыя — сыравіна для сурагату кавы[8], лісцевыя (напрыклад вітлуф) выкарыстоўваюцца як салатная расліна.
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 512 с.: іл.
- Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
- Сергей Бесараб Цикорий? Цикорий! // Патрэон — patreon.com, 24 жніўня 2021, 02:35
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads