Цыкута

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыкута
Remove ads

Цыку́та[1], або вех (Cicúta) — род кветкавых раслін сямейства парасонавых. Каля 10 (паводле інш. звестак 20) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночнай Амерыцы. На Беларусі 1 від — Цыкута ядавітая (Cicuta virosa).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Цыкута ядавітая
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя вадалюбныя трава з мясістымі каранямі. Лісце двойчы- або тройчыперыстае, долі зубчастыя. Абгортка можа прысутнічаць, прыкветкаў няма, прыкветнічкі шматлікія.

Кветкі ў выпуклых складаных парасоніках, звычайна белыя, часам зеленаватыя ці ружаватыя. Чашачка прыкметная, з вострымі лістападобнымі зубцамі. Рыльца песціка галоўчатае, слупок доўгі і тонкі.

Плады шарападобныя да шырокаяйкападобных, мерыкарпіі пяцірэбрыстыя, алейныя канальчыкі адзіночныя ў лагчынках.

Remove ads

Таксічнасць

Ва ўсіх частках раслін, асабліва ў вялікіх колькасцях — у каранях, утрымліваецца моцны яд, цыкутаксін, які аказвае нейратаксічнае ўздзеянне і выклікае рабдаміёліз. Дзеянне яду блізкае да стрыхніну[2].

Таксанамія і сістэматыка

Сінонімы

Віды

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Hopkins, P.M.; Ellis, F.R. Hyperthermic and Hypermetabolic Disorders. — Cambridge, New York, 1996. — P. 253. — 286 p. ISBN 0-521-44381-4.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads