Цыкута ядавітая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цыкута ядавітая[1] (Cicúta virósa) — від раслін з роду Цыкута (Cicuta).
Remove ads
Назва
Апісанне
Цыкута — адна з самых атрутных раслін[7]. Ядавітай з’яўляецца ўся расліна, але асабліва карэнішча. Цыкута вабіць сваім прыемным маркоўным пахам і карэнішчам, якое на смак нагадвае бручку або рэдзьку. 100—200 г карэнішча дастаткова, каб забіць карову, а 50-100 г забіваюць авечку. З насення і карэнішча здабываюць цыкутны алей, або цыкутол. Цыкутол лічыцца атрутным, у смале кораня змяшчаецца цыкутаксін, пачатак расліны з’яўляецца найбольш ядавітым, ужо праз некалькі хвілін пасля прыёму ўнутр яд выклікае млоснасць, ваніты і колікі ў ніжняй частцы жывата, за якімі могуць пачацца галавакружэнне, хісткая хада, пена з рота. Зрэнкі пашыраныя, эпілептоідныя прыпадкі і курчы могуць скончыцца паралічам і смерцю. Дапамога пры атручэнні — неадкладнае прамыванне страўніка воднай сумессю актываванага вугалю з танінам.
Remove ads
Экалогія
Расце цыкута блізу вады: на рэках, балотах, ручаях. Цвіце ў другой палове лета (ліпень-жнівень).
Цікавыя факты
Раней лічылася, што Сакрат быў пакараны прыняццем соку цыкуты, аднак у цяперашні час лічыцца больш верагодным, што Сакрат прыняў напой на аснове балігалову плямістага (Conium maculatum).
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 38. — 160 с. — 2 350 экз.
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- Бесараб С. В. Растения I класса опасности. Памятка по идентификации // Хабр — habr.com, 16 июля 2021, 22:13
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads