Цыянідная бомба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цыянідная бомба (англ.: Cyanide bomb) — хімічная сістэма аховы ад траваедных жывел і насякомых-шкоднікаў у раслін[1].
Хімічныя асаблівасці
Цыянідная бомба прадстаўляе сабой т.зв. бінарную сістэму, калі ў розных тканках расліны захоўваюцца малекулы розных хімічных рэчываў (цыянагенныя гліказіды і ферменты — гліказідазы і α-гідроксінітрылазы), якія у звычайных умовах не кантактуюць паміж сабой. Калі расліна пашкоджваецца траваеднай жывелай і тканкі разбураюцца, то гэтыя рэчывы змешваюцца паміж сабой і пачынаецца хімічная рэакцыя ў выніку якой, праз біясінтэз цыянгідрынаў, амаль імгненна утвараецца цыяністы вадарод (HCN). Гэта рэчыва з’яўляецца моцным інгібітарам фермента цытахром-С-аксідазы, які адказвае за механізм дыхання ўсіх аэробных жывых арганізмаў.
Цыянагенныя гліказіды, папярэднікі цыянгідрынаў, утрымліваюцца ў многіх відах раслін, у тым ліку ў такіх важных культурах, як сорга (Sorghum bicolor), маніёк (Manihot esculenta), яблыня (Malus domestica), міндаль (Prunus dulcis). Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца пруназiн і амігдалін. У большасці культур цыянагенныя гліказіды прысутнічаюць у неядомых частках расліны, напрыклад у насенні і лісці. У міндалі, аднак, менавіта насенне выкарыстоўваецца ў кулінарыі, што ў некаторых выпадках можа выклікаць атручванне.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads