Яблыня дамашняя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яблыня дамашняя
Remove ads

Яблыня дамашняя, яблына ці яблана (Malus domestica) — пладовае дрэва сямейства ружавых.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Дрэва вышынёй да 10 м, крона часцей шырокая, раскідзістая, радзей шара- або яйцападобная, часам ніцая. Лісце яйцападобнае, з завостраным канцом, гародчата-пілаватае, апушанае. Кветкі белыя, ружаватыя, у шчытках. Плады (яблыкі) з сакавітай мякаццю, рознай формы і памераў.

Пашырэнне

Важная пладовая культура, мае вялікае гаспадарчае значэнне. Шмат сартоў яблынь вырошчваецца ў спецыялізаваных гаспадарках, а таксама садаводамі-аматарамі. Скараспелыя сарты пачынаюць пладаносіць на 4-5-ы год, познія на 10-12-ы год пасля пасадкі. Перыяд гаспадарчага выкарыстання да 40-50 гадоў. На Беларусі плады выспяваюць у жніўні-верасні.

Трапляюцца здзічэлыя формы гібрыднага паходжання.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads