Цьмянец клубняносны
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цьмянец клубняносны (Chaerophyllum bulbosum) — від шматгадовых раслін сямейства парасонавыя (Apiaceae).
Remove ads
Апісанне
Лісце двойчы-тройчы рассечанае. Корань верацёнападобны.
Асяроддзе пражывання
Звычайны насельнік кустоў, засмечаных тэрыторый, палян, узлескаў.
Практычнае выкарыстанне
Карані духмяныя, па форме нагадваюць моркву і маюць прыемны смак смажаных каштанаў. На Каўказе расліну ядуць сырой і смажанай накшталт бульбы. У Румыніі і Малдове маладыя далікатныя парасткі і лісце лічаць добрай зелянінай для полівак і зялёных супоў.
У 1846 годзе быў завезены ў Францыю, дзе на працягу многіх гадоў культываваўся на ўзроўні з бульбай[1].
Селекцыйныя працы гэтай малавядомай гародніны пачаліся ў сярэдзіне 1980-х. Мае культурныя сарты «Altan», «Véga», і «M4.10». Зараз вырошчваецца ў невялікіх колькасцях у Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША[2].
Галерэя
- Кветкі
- Карэнне
- Маладая расліна
- Марынаваная расліна
Зноскі
- REVALORIZATION OF LOST VEGETABLES : A CONTRIBUTION TO PRESERVATION OF GENETIC RESOURCES. . www.actahort.org. Архівавана з першакрыніцы 2 червня 2018. Праверана 29 верасня 2018.
- Chervil Root . www.specialtyproduce.com. Архівавана з першакрыніцы 29 вересня 2018. Праверана 29 верасня 2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads