Цэнурозы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цэнурозы[1] (лац.: Coenurosis, англ.: Coenuriasis, таксама Вярцячка[1] ў жывёл) — інвазіі, выкліканая прамежкавымі стадыямі стужачных гельмінтаў відаў мазгавік авечы (Taenia multiceps), Taenia serialis, Taenia brauni, Taenia glomerata, якія з’яўляюцца паразітамі сямейства сабачых, у тым ліку сабак (англ.: Bladderworm). Пры гэтым у арганізме чалавека ўтвараюцца цэнуры (буйныя паразітарныя пухіры, якія ўсярэдзіне змяшчаюць адразу некалькі зародкаў з галоўкамі-сколексамі). З-за гэтага ларвальную (лічынкавую) стадыю мазгавіка авечага (Taenia multiceps) называюць часта Coenurus cerebralis. У іншых згаданых гельмінтаў таксама ларвальныя стадыі называюць адпаведна — Coenurus serialis або brauni або glomerata.
Remove ads
Гістарычныя звесткі
T. multiceps
Упершыню быў знойдзены ў чалавека ў 1913 годзе ў Парыжы, калі ў час патолагаанатамічнага ўскрыцця слесара, памерлага ад працяглай хваробы, якая працякала з сутаргавымі прыступамі і афазіяй, былі выяўленыя ў галаўным мозгу два вялікіх пухіра, адзін з якіх ужо дэгенераваў, а другі быў жывым і утрымліваў у сабе 75 сколексаў (галовак стужачнага гельмінта)[2].
Т. serialis
Першы даказаны выпадак заражэння чалавека Т. serialis знойдзены ў 59-гадовай французскай жанчыны ў 1933 годзе. Цэнуры ад гэтай хворай далі з’есці сабаку, у кішачніку якога пасля гэтага былі знойдзеныя 7 сколексаў[2].
T. brauni
Першы хворы, які меў цэнуроз, выкліканы Т. brauni, знойдзены ў 1956 годзе[2].
T. glomerata
Першы хворы на цэнуроз, выкліканы T. glomerata, знойдзены ў Нігерыі ў 1919 годзе. Гэты хворы да таго ж яшчэ і хварэў на праказу[2].
Remove ads
Этыялогія
Інвазіі адносяць да біягельмінтозаў.
- мазгавік авечы (Taenia multiceps) паразітуе ў прамежкавых гаспадароў — буйной і малой рагатай жывёлы, коней і антылоп. Лічынкі (цэнуры) часцей за ўсё лакалізуюцца ў галаўным мозгу.
- Taenia serialis паразітуе ў прамежкавых гаспадароў — трусоў, зайцоў і грызуноў. Цэнуры ўтвараюцца ў падскурных тканках і нутрацягліцавай злучальнай тканцы.
- Taenia brauni паразітуе ў прамежкавых гаспадароў — пясчанак у асобных рэгіёнах Афрыкі. Цэнуры ўтвараюцца ў падскурных тканках і некаторых унутраных органах гэтых жывёл.
- Taenia glomerata таксама паразітуе ў пясчанак. Цэнуры ўтвараюцца ў цягліцах. Канчатковы гаспадар гэтага гельмінта не ўстаноўлены.
Remove ads
Эпідэміялагічныя асаблівасці
Сабакі, лісы з’яўляюцца асноўнымі гаспадарамі і крыніцамі гэтых інвазій. Прамежкавымі гаспадарамі з’яўляюцца капытныя, трусы, зайцы, грызуны. Людзі могуць заразіцца фекальна-аральным шляхам пры выпадковым заглынанні яец з кантамініраванай вадой і прадуктамі, пры кантакце з заражаным сабакам, у якой яйцы ёсць на поўсці і паверхні языка. Заражаныя людзі для іншых людзей не ўяўляюць небяспекі. Хвароба распаўсюджана паўсюль у свеце, але ў людзей сустракаецца рэдка.
Клінічныя праявы
Пры заражэнні чалавека мазгавіком авечым (Taenia multiceps) як правіла ўтвараюцца цэнуры ў галаўным і спінным мозгу, пры інвазіі іншымі цэнурными відамі — цэнуры фармуюцца ў міжцягліцавай злучальнай тканцы, падскурнай абалоніне, брушной або грудной поласці, воку.
- Цэнуроз галаўнога мозгу выяўляецца галаўным болем, часта прыступабадобным, часам суправаджаецца ванітамі, болем у вобласці шыі, пазваночніка, слабасцю, патлівасцю, апатыяй. Паступова з’яўляюцца гіперкінезы, атаксія, дэзарыентацыя ў часе і прасторы, прыступы страты прытомнасці, парэзы, эпілептыформныя прыпадкі. Аб’ектыўна адзначаюць ачаговую страту адчувальнасці, менінгеальные сімптомы (у прыватнасці станоўчы сімптом Керніга, рыгіднасць патылічных цягліц), застой на вочным дне як прыкмета ацёку — набракання галаўнога мозгу. Пры лакалізацыі цэнур у страўнічках галаўнога мозгу развіваецца сіндром Брунса (прыступы рэзкага галаўнога болю, якія суправаджаюцца галавакружэннем, бледнасцю або пачырваненнем скуры, патлівасцю, парушэннямі дыхання, брадыкардыяй, у цяжкіх выпадках — нярэдка стратай прытомнасці, танічнымі курчамі).
- Пры размяшчэнні цэнураў у спінным мозгу магчымая спастычная ніжняя параплегія (парэз або паралюш ніжніх канечнасцяў), разлады функцый тазавых органаў і да таго падобнае.
- Пры цэнурозе вока адзначаюць боль у воку, экзафтальм, зніжэнне або страту зроку, павышэнне ўнутрывочнага ціску.
- У выпадках размяшчэння цэнура ў падскурнай абалоніне, міжцягліцавай злучальнай тканцы пальпіруюць пухлінападобнае ўтварэнне памерам ад 1 да 8 см, вельмі рэдка такія ўтварэнні могуць лакалізавацца ў брушной або грудной поласці.
Пры пашкоджанні мозгу прагноз неспрыяльны.
Remove ads
Дыягностыка
У дыягностыцы выкарыстоўваюць УГД, КТ і МРТ, часам марфалагічнае даследаванне аперацыйнага або біяптатнага матэрыял. Сералагічныя даследаванні для гэтай інвазіі не распрацаваны.
Лячэнне
Праводзяць празіквантэлам у спалучэнні з хірургічным умяшаннем. Часам з-за размяшчэння цэнураў у некаторых так званых «неаперабельных» участках галаўнога мозгу правядзенне нейрахірургічнай аперацыі немагчыма. Таксама з мэтай гібелі гельмінтаў можна выкарыстоўваць альбендазол і ніклазамід.
Прафілактыка
Пераважна актуальная ў жывёл. Неабходна пазбягаць заражэння сабак, рагатай жывёлы. Людзям варта пазбягаць ужывання кантамініраванай яйцамі гэтых стужачных гельмінтаў вады і прадуктаў, кантактаў з заражанымі або вандроўнымі сабакамі, у якіх яйцы ёсць на поўсці і паверхні языка.

Цячэнне інвазій ў жывёл
Верагодна, у некаторых рэгіёнах свету (асабліва ва Уэльсе, паўднёва-заходняй Шатландыі і паўднёва-заходняй Англіі) цэнуроз, які выклікаюць Coenurus cerebralis, з’яўляецца адной з найбольш распаўсюджаных прычын захворвання ЦНС у авечак і бараноў. Рэальную распаўсюджанасць цэнуроза цяжка ацаніць, паколькі фермеры і ветэрынары часта не даюць дыягнаставаць хваробу і адпраўляюць хворую жывёлу на забой без пацверджання або ўнясення ў справаздачу. Большую частку заражаных жывёл паспяваюць прадаць, да таго, як выяўляюцца перш клінічныя прыкметы. Адносна распаўсюджвання іншых цэнурных стужачных гельмінтаў — то яны сустракаюцца на абмежаваных тэрыторыях, а з-за пашкоджання пераважна дзікіх жывёл клінічныя праявы практычна не вывучаныя. У авечак заражэнне адбываецца, калі яны харчуюцца травой, забруджанай анкасферамі або яйцамі мазгавіка авечага (Taenia multiceps). Затым зародкі гельмінта праз кроў мігруюць у ЦНС жывёлы. Цэнуроз можа працякаць у авечак у вострай або хранічнай форме.
Востры цэнуроз у авечак
Захворванне, якое развіваецца падчас міграцыйнай фазы, як правіла, пачынаецца праз 10 дзён пасля праглынання адначасова вялікай колькасці яец. Часцей за ўсё гэта адбываецца ў маладых ягнят ва ўзросце 6-8 тыдняў. З’яўляецца пераменная гіпертэрмія, не вельмі яркія неўралагічныя прыкметы, у прыватнасці млявасць і невялікага ўзроўню калыханні і трасяніна галавой. Часам прыкметы з’яўляюцца больш значнымі, і ў жывёлы можа развіцца энцэфаліт, канвульсіі і смерць на працягу 4 — 5 дзён.
Хранічны цэнуроз
Звычайна развіваецца ў авечак ва ўзросце 16-18 месяцаў. Час, неабходны для лічынак каб міграваць і вырасці ў досыць вялікія цэнуры, каб праявіцца ў выглядзе нервовай дысфункцыі, вар’іруе ад 2 да 6 месяцаў. Самыя раннія прыкметы часта паводніцкія, інфікаваныя жывёлы маюць тэндэнцыю стаяць у баку ад статка і павольна рэагуюць на знешнія раздражняльнікі. Па меры росту цэнура клінічныя прыкметы прагрэсуюць да ўзнікнення дэпрэсіі, аднабаковай слепаты, бессістэмнага кружэння (вярцячка), змененага становішча галавы, парушэння каардынацыі, паралічаў і прыняцця ўстойлівага ляжачага становішча. Калі не лячыць хваробу хірургічным шляхам, то жывёла памрэ пасля прыняцця ляжачага становішча[3].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads