Цюльпаннае дрэва

From Wikipedia, the free encyclopedia

Цюльпаннае дрэва
Remove ads

Цюльпаннае дрэва, лірыядэндран (Liriodendron) — род кветкавых раслін сямейства магноліевыя.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Вышыня да 50-60 м. Лісце лірападобнае, лопасцевае, бліскучае, з пальчатым жылкаваннем. Кветкі адзіночныя, на канцах галін, буйныя, з бледна-зялёнымі або жоўтымі звонку пялёсткамі. Падобныя на кветкі цюльпана (адсюль назва), маюць слабы агурковы водар. Плод арэшкападобны, прадаўгаваты, каля 5 см даўжынёй, складаецца з крылатак, якія ападаюць пры выспяванні.

Thumb
Thumb
Thumb
Злева направа
Ствол Liriodendron tulipifera
Ліст Liriodendron chinense
Кветка Liriodendron tulipifera
Remove ads

Пашырэнне

У выкапнёвым стане вядомыя з верхнега мелу. Існуюць 2 сучасных віды з разарваным арэалам. Амерыканскае цюльпаннае дрэва (Liriodendron tulipifera) паходзіць з усходу Паўночнай Амерыкі. Кітайскае цюльпаннае дрэва (Liriodendron chinense) больш цеплалюбівае, у натуральных умовах расце ў Кітаі і на поўначы Індакітая.

Амерыканскі від — нацыянальны сімвал штатвў Індыяна, Кентукі і Тэнесі.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна. Мае прамысловае значэнне, паколькі яго драўніна лёгкая, трывалая і добра паддаецца апрацоўцы, прыдатна для вырабу мэблі, музычных інструментаў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads