Мясоцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мясоцкі сельсаветmap
Remove ads

Мясо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Выверы.

Хуткія факты Мясоцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мясата. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці.

27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раеўшчынскага сельсавета[1].

20 студзеня 1960 года: ўваход у склад Мінскай вобласці з-за ліквідацыі Маладзечанскай вобласці.

9 жніўня 1960 года ў склад Красненскага сельсавета перададзены вёскі Канчаны, Касцюшкі і Ракуцёўшчына[2].

1974 год: на тэрыторыі сельсавета ўзнік пасёлак Сасновы Бор[3].

1987 год: скасаваны хутар Грэбенева[4].

28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Цюрлёўскага сельсавета перададзена вёска Шнуры[5].

23 кастрычніка 2015 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Выверы[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 2466 чалавек[7], з іх 93,0 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2292 чалавекі[9].

Remove ads

Склад

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads