Цяплівады (Жамчужненскі сельсавет)
вёска ў Жамчужненскім сельсавеце Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цяплі́вады[1] (трансліт.: Ciaplivady, руск.: Тепливоды) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 15 км на захад ад Баранавічаў, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Палонка, на аўтадарозе Новая Мыш — Слонім.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XX стагоддзя маёнтак у Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, засценак у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. Побач з засценкам размяшчаліся 3 аднайменныя фальваркі, у якіх разам было 6 дамоў, 38 жыхароў.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 7 двароў, каля 60 жыхароў (пачатак XX стагоддзя)
- 4 дамы, 29 жыхароў (1921)
- 52 жыхары (1970)
- 16 двары, 20 жыхароў (1998)
- 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads