Цыльма

рака ў Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Цыльма
Remove ads

Цыльма (руск.: Ци́льма[1][2]) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Комі і Архангельскай вобласці, левы прыток ракі Пячора.

Хуткія факты Цыльма, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 374 км. Плошча вадазбору 21 500 км². Выток ракі знаходзіцца ў Ціманскім кражы[2]. У верхнім цячэнні цячэ на поўнач, затым паварочвае на ўсход. Спачатку цячэ па ненаселенай мясцовасці, у ніжнім цячэнні ўздоўж ракі праходзіць дарога і размешчаны некалькі пасёлкаў. Цыльма ўпадае ў Пячору насупраць пасёлка Усць-Цыльма. Сярэднегадавы расход вады 234 м³/с (за 54 км ад вусця — 228 м³/сек[3]). Аб’ём гадавога сцёку 7,196[3] км³/год. Жыўленне пераважна снегавое. У верхнім цячэнні рака мае паўгорны характар, ніжэй — раўнінная рака. Найбуйнейшыя прытокі — Косма, Тобыш (левыя), Мыла, Уса (правыя).

Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні на 42[2] км (на 52 км[1][3], да сяла Трусава[1]).

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 476. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads