Цімафей Аляксандравіч Дзейнічэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Цімафе́й Алякса́ндравіч Дзейнічэ́нка (нар. 5 лістапада 1986, Гомель, Гомельская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Чэмпіён Еўропы 2011 года, чэмпіён Беларусі 2010 і 2016 гадоў. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа.

Хуткія факты Цімафей Дзейнічэнка, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы 2010 года ў вагавай катэгорыі да 96 кг[1]. У тым жа годзе стаў чэмпіёнам Беларусі.

Чэмпіён Еўропы 2011 года ў вагавай катэгорыі да 96 кг[1]. 27 снежня 2011 года Цімафею Дзейнічэнку прысвоена званне Заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь.

Прымаў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане, дзе ў вагавай катэгорый да 96 кг заняў 5-е месца[1].

Сярэбраны прызёр Чэмпіянатаў Беларусі 2013 і 2014 гадоў у вагавай катэгорый да 98 кг.

Прымаў удзел у Еўрапейскіх гульнях 2015 года ў Баку, дзе ў вагавай катэгорый да 98 кг заняў 5-е месца[1].

Чэмпіён Беларусі 2016 года ў вагавай катэгорый да 98 кг. Прымаў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, але прайграў кваліфікацыйны паядынак шведу Фрэдрыку Шону  (шведск.)[2].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads