Чамярыца (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чамяры́ца[2][3] — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лукомка, за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, за 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Антаполле.
Плошча паверхні возера 0,54 км². Даўжыня 1,52 км, найбольшая шырыня 0,46 км, даўжыня берагавой лініі 3,58 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,6 м. Аб’ём вады ш возеры каля 0,87 млн м³. Плошча вадазбору 4,2 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 4—7 м. Вакол возера вузкая тарфяністая, месцамі забалочаная пойма. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя. Дно ў зоне мелкаводдзя тарфяністае, глыбей — высланае сапрапелем. Возера эўтрофнае. Падводнай расліннасцю зарастае па ўсёй плошчы дна. У паўднёва-заходняй частцы выцякае ручай у возера Чарэйскае.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads