Чарлз Макінташ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарлз Макінташ
Remove ads

Чарлз Ма́кінташ (англ.: Charles Macintosh; 29 снежня 1766, Глазга — 25 ліпеня 1843) — шатландскі хімік і вынаходнік.

Хуткія факты Чарлз Макінташ, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Чарлз Макінташ нарадзіўся ў Глазга ў сям’і вядомага фарбоўшчыка. Рана зацікавіўся навукай. У 1786 годзе пачаў працу на хімічнай фабрыцы, а ў 1797 годзе адкрыў уласную вытворчасць, першую ў Шатландыі фабрыку галыну. Разам з Чарлзам Тэнантам вынайшаў сродак для адбельвання тканін (хлоркавую вапну). Таксама вынайшаў працэс аднаўлення жалеза вокісам вугляроду, больш хуткі, чым вядомы ў той час працэс атрымання сталі.

Чарлз Макінташ — вынаходнік воданепранікальнага адзення, дзякуючы якому яго імя ўвайшло ў слоўнікі (плашч макінтош). Спрабуючы знайсці прымяненне прадуктаў перагонкі вугалю, ён выкарыстаў нафту, пабочны прадукт гэтай перагонкі, у якасці растваральніка каўчуку. Прапанаваў склейваць вопратку з кавалкаў насычанай гэтым саставам тканіны. Вырашыўшы праблемы, якія ўзнікалі з-за моцнага паху гумы, у 1823 годзе ён атрымаў патэнт, а ў 1836 годзе пачаў вытворчасць плашчоў «Макінтош», якія карысталіся вялікім попытам.

Стаў членам Каралеўскага таварыства ў 1823 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. Charles Macintosh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Charles Macintosh // Who Named It? — 1994. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q66683'></a>
  3. Bassett T. J. At the Circulating Library — 2007.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18228305'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q18228307'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads