Чарнарызец Храбр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарнарызец Храбр («манах-змагар», «манах храбры», або «манах Храбр») звязаны са сярэднявечным балгарскім трактатам пачатку X стагоддзя «Пра пісьмёны» (Прѣжде ѹбо словѣне не имѣхѫ книгъ. нѫ чрътами и рѣзами чьтѣхѫ и гатаахѫ погани сѫще. кръстивше же сѧ. римьсками и гръчьскыми писмены. нѫждаахѫ сѧ словѣнскы рѣчь безъ устроениа…). Абазначэнне навукоўцамі ідэнтыфікуецца па-рознаму. З аднаго пункта гледжання, «чарнарызец храбры» не імя, а паказвае на аўтара найстаражытнейшай славянскай азбукі, Святога Кірыла[1] З іншага (папулярнейшага) пункта гледжання «Чарнарызец Храбр» — імя або псеўданім пісьменніка, які працаваў у Праслаўскай кніжнай школе ў канцы IX — пачатку X стагоддзяў.

Чарнарызец Храбр (як і шэраг іншых старажытных балгарскіх аўтараў) быў адкрыты для навукі рускімі славістамі.
У друкаваным выглядзе трактат «Аб пісьмёнах» упершыню з’явіўся ў так званай «Астрожскай азбуцы» Івана Фёдарава (Астрог, 1578); другі раз надрукаваны таксама ў азбуцы (Вільня, 1621). Аднак з апублікаваннем тэксту імя яго аўтара вядома не стала, бо загаловак быў апісальным: «Паданне, як склаў Св. Кірыл Філосаф азбуку для славянскай мовы і кнігі перавёў з грэчаскай на славянскую мову». На працягу XVII і XVIII стагоддзяў тэкст трактата перадрукоўваўся шмат разоў, але ўсё ў той жа ананімнай рэдакцыі.
Імя чарнарызца Храбра адкрыта К. Ф. Калайдовічам, які знайшоў так званы «Лаўрэнціеўскі зборнік» (балгарскі рукапіс 1348 г., часоў цара Івана Аляксандра), дзе выявіў больш старажытную рэдакцыю твора, якая мае загаловак «О писменехь чръноризца храбра». Калайдовіч апублікаваў яе ў сваёй кнізе «Іаан, экзарх Балгарскі» (руск.: Иоанн, экзарх Болгарский, М., 1824) з палеаграфічнымі здымкамі.

Пазней было знойдзена яшчэ некалькі рукапісаў з тэкстам пад такім жа загалоўкам, так што ён замацаваўся ў навуцы як сапраўдны. У сярэдзіне XIX стагоддзя А. В. Горскі адкрыў так званы «маскоўскі спіс» трактата (XV стагоддзе), які, як лічаць, захаваў шматлікія старажытныя рысы пратографа; значэнне гэтага рукапісу ацаніў Спірыдон Палаўзаў, які апублікаваў яго ў сваёй кнізе «Век балгарскага цара Сімяона» (Век болгарского царя Симеона; СПб., 1852). Сярод наступных даследчыкаў тэксту варта згадаць І. В. Ягіча, які апублікаваў шэсць яго варыянтаў, і Л. С. Каравелава, які першым выказаў ідэю пра тое, што «Храбр» можа быць не сапраўдным імем, а псеўданімам. Найбольш грунтоўнай працай, прысвечанай асобе Храбра, лічаць манаграфію «Черноризец Храбър» балгарскага медыевіста К. М. Куева (1967). Крытычнае выданне тэксту па ўсіх спісах прадстаўлена ў кнізе славіста Уільяма Р. Федэра (1999)[2].
У славістыцы Храбр займае адно з важных месцаў, побач з Кірылам і Мяфодзіем і іх вучнем Кліментам Охрыдскім. Па сваёй тэматыцы і мэце яго твор цесна звязана са справай салунскіх братоў. Як прамы працяг апошняга, ён частка важнай для ўсіх славян кірыла-мяфодзіеўскай праблематыкі. Храбр у славістыцы выступае не толькі як адзін з самых значных пісьменнікаў эпохі балгарскага цара Сімяона I, але і наогул як адзін з найцікавейшых кніжнікаў балгарскага сярэднявечча.
Remove ads
Зноскі
- William R. Veder. Utrum in alterum abiturum erat: A Study of the Beginnings of Text Transmission in Church Slavic. — Bloomington, 1999. ISBN 0-89357-277-2
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads