Ватраслаў Ягіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ватраслаў Ягіч
Remove ads

Ватраслаў Ягіч (харв.: Vatroslav Jagić; 6 ліпеня 1838, Вараждзін — 5 жніўня 1923, Вена) — харвацкі і расійскі філолаг-славіст, член Пецярбургскай АН (1880).

Хуткія факты Ватраслаў Ягіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Венскі ўніверсітэт (1860). Прафесар Наварасійскага (1872-74), Берлінскага (1874-80), Пецярбургскага (1881-86) і Венскага (1886—1908) універсітэтаў. Асноўныя працы прысвечаны праблемам мовазнаўства, філалогіі, тэксталогіі, палеаграфіі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, права, гісторыі (у т. л. гісторыі славяназнаўства). Ягіч адыграў вялікую ролю ў крыніцазнаўстве, падрыхтаваўшы выданні стараславянскіх і паўднёваславянскіх помнікаў. Яму належаць шматлікія даследаванні старажытнаславянскага пісьменства, пра мову стараславянскіх тэкстаў, па гісторыі харвацкай і рускай моў. Значную ўвагу Ягіч надаваў паўднёваславянскаму фальклору, старой харвацкай літаратуры, гісторыі рускай літаратуры 18 ст. Выдавец 1-га міжнароднага славістычнага часопіса, ініцыятар стварэння і рэдактар «Энцыклапедыі славянскай філалогіі». Аказаў істотны ўплыў на развіццё славістыкі ва ўсіх яе галінах, на аб’яднанне славістычнай працы ў розных краінах, выхаваў некалькі пакаленняў славістаў.

Remove ads

Зноскі

1. Vatroslav Jagić // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Vatroslav Jagić // Hrvatski biografski leksikon — 1983.

3. Catalog of the German National Library Праверана 9 студзеня 2024.

4. Яцимирский А. И. Ягич, Игнатий Викентьевич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 486–487.

5. https://parkovi.eu/trazilica-pokojnika Праверана 18 студзеня 2023.
6. Ягич, Игнатий // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads