Рыгор Андрэевіч Ільінскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыго́р Андрэ́евіч Ільі́нскі (11 (23) сакавіка 1876, Санкт-Пецярбург — 14 снежня 1937, Томск) — рускі мовазнавец-славіст. Член-карэспандэнт АН СССР (1925, член-карэспандэнт Расійскай АН з 1921), Балгарскай (1929) і Польскай акадэмій навук (1930).
Remove ads
Біяграфія
Прафесар Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута (1909–1915), Юр'еўскага (з 1916), Саратаўскага (1920–1924), Маскоўскага (з 1927) універсітэтаў. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна.
Унёсак у навуку
Даследаваў параўнальную граматыку славянскіх моў, праславянскую мову, гісторыю і паходжанне славянскага пісьменства. Вывучаў і выдаваў помнікі славянскага пісьменства («Граматы балгарскіх цароў», 1911 і інш.).
Шэраг артыкулаў прысвяціў з'явам беларускай мовы: «Блр. нетра = рас. «болото» трасина, дебри» (1928), «Аб канчатку -эй назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў і назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах наогул і беларускай паасобку» (1929) і інш.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads