Чарневіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чарне́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Чарневічы.

Хуткія факты Чарневіцкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Некаторы час цэнтр сельсавета размяшчаўся ў маёнтку Шабынькі, а пасля быў перанесены ў вёску Чарневічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Забашавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Беліна, Малышкі, Палялюм і Сяменькавічы)[1]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глівінскага сельсавета[2].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 673 чалавекі[3], з іх 97,5 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 0,3 % — украінцы[4].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: вёскі Беліна, Восава, Малышкі, Ніўкі, Пабярэжжа, Палялюм, Пескі, Сыч, Сяменькавічы, Цешкаўка, Чарневічы і Шабынькі.

Зноскі

  1. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 28 лютага і 31 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads