Чарнова (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнова (возера)map
Remove ads

Чарно́ва[2] — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль.

Хуткія факты Чарнова, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера складае 3,2 км², даўжыня 5,7 км, найбольшая шырыня 0,92 км. Найбольшая глыбіня 19,3 м, сярэдняя — 7,2 м.
Катлавіна Чарнова лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню да 12—16 метраў, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія звілістая і ўтварае некалькі заліваў. Берагі пясчаныя. Падводная частка катлавіны карытападобнай формы з глыбокімі ўпадзінамі і мелямі. Літаральная зона вузкая, схілы сублітаралі стромкія. Каля берагоў і на мелкаводдзі дно пакрыта пяском і апясчаненым глеем, на глыбіні гліністым глеем. На возеры 5 астравоў агульнай плошчай 0,6 га.

Возера мезатрофнае, слабапраточнае. У Чарнова ўпадаюць 5 ручаёў і выцякае рака Чарнаўка, злучаючая яго з возерам Малое Чарнова. Празрыстасць вады да 3,5 м. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці ад 10 да 150 метраў. Сярод раслін адзначаны гарлачык белы — від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, судак, акунь, лінь, плотка і іншыя віды рыб.

Каля возера знаходзяцца вёскі Карсакі, Ракава, Радчанкі, Лыска, Вясніна і інш., паляўніча-рыбалоўная база Першамайскай паляўнічай гаспадаркі Гарадоцкага прафесійнага каледжа сельскагаспадарчай вытворчасці.

У 1974 годзе возера даследавана лабараторыяй азёразнаўства БДУ.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-24. Выданне 1980 года. Адпавядае стану мясцовасці на 1979 год. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads