Радчанкі
вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́дчанкі[1] (трансліт.: Radčanki, руск.: Радченки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. За 18 км на паўночны захад ад горада Гарадок, 5 км ад станцыі Раслякі на лініі Віцебск — Невель, 54 км ад Віцебска. На паўночным усходзе працякае ручай (прыток ракі Сутокі). У паўднёва заходнім напрамку знаходзіцца возера Чарнова. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Аўданькі і далей па шашы Гарадок — Невель.
Remove ads
Гісторыя
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў, у складзе Езярышчанскага староства. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У першай палове 19 стагоддзя ў складзе фальварка Новая Віраўля, маёнтка Езярышча. Згодна з інвентаром 1847 года мела 4 дзесяціны сядзібнай, 31,5 дзесяціны ворнай зямлі, 16 дзесяцін сенакосу. У 1864 годзе адносілася да дзяржаўнага маёнтка Віраўля. У 1905 годзе 177 дзесяцін зямлі, адносілася да Нова-Віраўлянскай сельскай грамады і Віраўлянскага праваслаўнага прыходу. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце (9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі) Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У пачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Перамога», працавала кузня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У студзені 1942 года нацысты спалілі вёску (15 двароў), з франтоў не вярнуліся 5 жыхароў. Пасля вайны вёска адбудавалася. У 1944-50 гадах працаваў калгас «Перамога». У 1970-я гады ў складзе калгаса імя У.Маякоўскага. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі льнозавод».
Remove ads
Насельніцтва
- 3 двары, 22 рэвізскія душы (1785)
- 4 двары, 29 жыхароў (1847)
- 11 двароў, 81 жыхар (1905)
- 12 двароў, 68 жыхароў (1926)
- 18 двароў, 47 жыхароў (1941)
- 86 жыхароў (1959)
- 68 (1970)
- 15 гаспадарак, 17 жыхароў (2002)
- 4 гаспадаркі, 7 жыхароў (2018)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads