Чарнушка палявая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнушка палявая
Remove ads

Чарну́шка палявая[1] (Nigella arvensis) — від кветкавых раслін роду Чарнушка (Nigella) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Сцябло прамое, галінастае, рабрыстае, вышынёй 20—50 см, шыза-зялёнае, больш-менш галінастае.

Лісце даўжынёй 2—4 см, двойчы-тройчы перыстарассечанае на вузкалінейныя дзелькі.

Кветкі буйныя. Чашалісцікі круглява-зваротнаяйкападобныя, даўжынёй 1,5—2 см, з выступаючымі жылкамі; пялёсткі-нектарнікі дробныя, на кароткіх ножках, з двухгубай пласцінкай, светла-блакітныя або светла-сінія, потым зелянеюць. Формула кветкі: [2].

Плод — прадаўгаватая лістоўка з трыма жылкамі па ўсёй даўжыні. Насенне трохгранае, чорнае, матавае, зморшчана-бугрыстае.

Цвіце ў чэрвеніліпені. Плады спеюць у жніўні.

Remove ads

Арэал

Паходзіць з Міжземнамор’я. На тэрыторыі Украіны і Беларусі зрэдку сустракаецца дзіка.

Значэнне і выкарыстанне

Чарнушку палявую вырошчваюць як вострую прыправу. Яе насенне, якое называюць «чарнушкі», прымешваюць да хлеба, квашанай капусты, салёных агуркоў, каб надаць ім прыемнага паху.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Екофлора України / Відпов. редактор Я.П. Дідух. — Київ: Фітосоціоцентр, 2004. — Т. 2. — 480 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads