Чарнякоўка
вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарняко́ўка[2] (трансліт.: Čarniakoŭka, руск.: Черняковка) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.
Remove ads
Назва
Паводле падання, назва вёскі, верагодна, звязана з тым, што тут кругом рос чорны лес, была чарналесіца (т. б. дуб, ліпа, клён, ясень, граб, альха, асіна), не было краснага лесу, сасны[3].
Гісторыя
У 1873 годзе 253 рэвізскія і 247 прышлых душ. У 1884 годзе 74 двары, у т. л. 1 кравецкі, 1 бондарскі, 502 жыхары, жыхары 14 двароў у адыходніцтве, хлебазапасны магазін. У 1886 годзе ў Навабычанскай воласці, 75 двароў, 549 жыхароў, вятрак, заезны дом. У 1910 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета. У 1924—1954 гадах цэнтр Чарнякоўскага сельсавета. У 1926 годзе чатырохгадовая школа. У 1961 годзе ў Гайшынскім сельсавеце, працавала сямігодка[3].
Remove ads
Насельніцтва
Славутасці
- Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У цэнтры вёскі[4].
Вядомыя асобы
- Анатоль Васілевіч Гарбачоў (нар. 1936) — беларускі архітэктар.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Чарняхо́ўка
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads