Чарняўка (прыток Гутлянкі)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чарня́ўка, Перасуха, Бясіта — рака ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Гутлянка (басейн Дняпра).

Хуткія факты Чарняўка, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 95 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны вёскі Доўгае, упадае ў Гутлянку за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Вець. Рэчышча ракі каналізаванае на працягу 7,7 км ад вусця. Вадазбор сярэднеўзгорысты. Лясістасць вадазбору каля 18 %.

Каля ракі населеныя пункты Лосеўка, Іскань, Дружба, Абідавічы. Каля аграгарадка Абідавічы на рацэ плаціна і сажалка[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 26—27. — 64 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads