Чарніца (прыток Цны)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Чарні́ца[2] — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Цна (басейн Дняпра).

Хуткія факты Чарніца, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 167 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км.

Асноўны прыток — рака Каменка[1] ці Мікалаеўшчына[2][3][4] (праваруч).

Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Станавішча, вусце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Чабатары. Цячэ па паўночна-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша.

Даліна трапецападобная, месцамі У-падобная (шырыня 0,5—1,5 км). Схілы даліны пераважна стромкія, вышынёй 10—12 м, зрэдку абрывістыя. Пойма двухбаковая, у высокай і нізкай плыні забалочаная, у сярэдняй меліяраваная. Рэчышча ў сярэдняй плыні на працягу 7,2 км дадолу па плыні ад вёскі Каменская Слабада каналізаванае. Шырыня яго ў высокай плыні да 5 м, у нізкай да 10 м.

Каля ракі населеныя пункты Станавішча, Чарніца, Каменская Слабада, Наваганцавіцкая Рудня[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12—13. — 60 с. 20 000 экз. ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  2. Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 года. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads