Чароўная гарэзніца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чароўная гарэзніца
Remove ads

«Чароўная гарэзніца» (фр.: La Belle Noiseuse) — мастацкі фільм 1991 года рэжысёра Жака Рывета. Галоўныя ролі выканалі Мішэль Пікалі, Джэйн Біркін, Эмануэль Беар[6].

Хуткія факты Чароўная гарэзніца, Жанры ...
Remove ads

Сюжэт

Пажылы мастак Эдуард Фрэнхофер (Мішэль Пікалі) дзесяць гадоў таму пачаў пісаць карціну «Чароўная гарэзніца», аднак пасля жаніцьбы з натуршчыцай Ліз (Джэйн Біркін) мастак упаў у зацяжны творчы крызіс і закінуў працу. Калі да мастака прыязджае яго малады калега Нікаля (Давід Бурштэйн) са сваёй юнай сяброўкай Марыянай (Эмануэль Беар), натхнёны яе прыгажосцю Эдуард вырашае завяршыць распачатую карціну. Марыяна пачынае хадзіць у студыю пазіраваць. Эдуард не лічыцца з камфортам натуршчыцы і ставіць яе ў самыя незвычайныя ды нязручныя позы, часам між імі адбываюцца размовы і нават спрэчкі. Неўзабаве пачынае нараджацца шэдэўр. За час працы над карцінай Марыяна мяняецца, нібы адкрываючы ў сабе нешта новае. Яна прымае рашэнне разарваць свае адносіны з Нікаля, які яе раўнуе. Мукі нараджэння шэдэўра таксама атручваюць адносіны Фрэнхофера з жонкай. Мастак прымае рашэнне замураваць карціну ўнутры сцяны сваёй студыі.

Remove ads

Акцёрскі склад

Крытыка

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[7].

Узнагароды

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 7 намінацыямі[8].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads