Часлаў Іванавіч Родзевіч

беларускі тэатральны і грамадскі дзеяч (1889—1942) From Wikipedia, the free encyclopedia

Часлаў Іванавіч Родзевіч
Remove ads

Часлаў Іванавіч Родзевіч (20 сакавіка 1889, фальварак Кур'янаўшчына, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — сакавік 1942) — беларускі тэатральны і грамадскі дзеяч. Брат Л. Родзевіча.

Remove ads

Біяграфія

Thumb
Часлаў Родзевіч першы ў другім радзе

У 1908 г. скончыў Віленскую сярэднюю хіміка-тэхналагічную школу, а таксама Новачаркаскі політэхнічны інстытут (1918).

Удзельнік Першай беларускай тэатральнай вечарыны ў лютым 1910 г. у Вільні, уваходзіў у Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Першую беларускую трупу І. Буйніцкага. Адзін з заснавальнікаў Беларускага таварыства дапамогі ахвярам 1-й сусветнай вайны (1916—1918) і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. У 1918 г. супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—1919 гг. акцёр, камісар Беларускага савецкага тэатра ў Мінску, выкладчык Мінскага беларускага педагагічнага інстытута.

Падчас польскай акупацыі 1919—1920 член Мінскай беларускай школьнай рады, загадчык аддзела асветы Мінскага магістрата, старшыня Беларускай тэатральнай камісіі пры Часовым беларускім нацыянальным камітэце.

У 1920-я г. ўдзельнічаў у рабоце Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР, займаўся навуковымі даследаваннямі ў галіне прыродазнаўства пры Мінскай балотнай станцыі. 3 1922 г. у Інбелкульце, з 1925 г. навуковы сакратар сельскагаспадарчай секцыі (з 1929 Беларускай АН).

У ліпені 1930 г. арыштаваны, асуджаны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы на 5 гадоў у Саратаў (Расія). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 г.

Аўтар працы пра беларускія народныя танцы, зборніка «Песні з нотамі» (не захаваліся).

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads