Часовы ўрад Ірака

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Часовы ўрад Ірака (ЧУІ; араб. الحكومة العراقية المؤقتة)— орган, створаны міжнароднай кааліцыі ў якасці часовага ўрада Ірака ў 20042005 гадах падчас арганізацыі правінцыйных і парламенцкіх выбараў.

Хуткія факты Часовы ўрад Ірака, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Гісторыя

20 сакавіка 2003 кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні разбівае сілы прэзідэнта Садама Хусейна. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай арміі[1].

На тэрыторыі акупаванай краіны сфармавана Упраўленне па аднаўленню і гуманітарнай дапамогі Іраку, што пазней, на падставе рэзалюцыі 1483 Савета Бяспекі ААН і гуманітранага права, ператворана ў Часовы орган кааліцыі (ЧОК), які ажыццяўляў кантроль над Іракам. Орган стаў адказны за перабудову Ірака, аднаўленне эканомікі, стварэнне новых інстытутаў, прадастаўленне ўсялякіх паслуг насельніцтву і падрыхтоўку да перадачы ўлады іракцам[2]. Першапачаткова адміністрацыю ўзначаліў адстаўны генерал Джэй Гарнер, але хутка ён быў зменены Полам Брэмерам. Палітыка ЧОК мела на ўвазе дэмакратызацыю, актыўную работу з мясцовым насельніцтвам, змаганне з культам асобы Садама Хусейна і ідэалагічнымі ўяўленнямі, сфармаванымі ў гады яго прэзідэнтсва, улік інтарэсаў этнарэлігійных суполак[3][4][5].

13 ліпеня быў створаны кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі — Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ), які складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркемана і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Тым не менш Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ.

1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧУІ перада часовая кааліцыйная адміністрацыя. Калі яна была ліквідавана, у ЧУІ з’явілася магчымасць адмовіцца ад прысутнасці замежных сіл у краіне, аднак падобнай заявы не прагучала. Нягледзячы на існаванне сфармаванага ўрада, на справе сітуацыю спрабавалі кантраляваць амерыканскія ваенныя структуры і сотні саветнікаў, ад якіх залежалі прыняцце і ход ажыццяўлення палітычных рашэнняў. Пры іх падтрымцы ЧУІ 30 студзеня 2005 года правёў правінцыйныя выбары. Адначасова праводзяцца выбары ў Нацыянальную асамблею (парламент), на якіх перамагае шыіцкі блок «Аб’яднаны іракскі альянс», падтрыманы шыіцкім духоўным лідарам Алі Сістані, атрымаўшы 140 месцаў з 275. Другое месца было ў блока аб’яднаных курдскіх партый на чале з Масудам Барзані і Джалалам Талабані з 75 месцамі. Трэцяй найбуйнейшай палітычнай сілай, якая стаяла на свецкіх пазіцыях, стаў «Іракскі спіс» Аяда Алаўі з 40 месцамі[6].

3 мая таго ж года замест ЧУІ ўзнік Пераходны ўрад Ірака (ПУІ).

Remove ads

Кабінет

Па стане на 28 чэрвеня 2004 года ў ЧУІ ўваходзілі[7]:

  • Прэзідэнт Газі Машаль Аджыль аль-Явер
  • Віцэ-прэзідэнт Ібрагім Джафары
  • Віцэ-Прэзідэнт Рош ха-Шавес
  • Прэм’ер-міністр: Аяд Алаўі
  • Намеснік прэм’ер-міністра па нацыянальнай бяспецы Бархам Салех
  • Міністр замежных спраў Хашыяр Зібары
  • Міністр фінансаў Адзіль Абдул-Махдзі
  • Міністр абароны Хазім аш-Шаалян
  • Міністр унутраных спраў Фалах Хасан ан-Накіб
  • Міністр нафты Тамір Гадбан
  • Міністр юстыцыі Малік Дахан аль-Хасан
  • Міністр па правах чалавека: Бахіцяр Амін
  • Міністр энергетыкі Айхам аль-Самары
  • Міністр аховы здароўя Алаа Абдэсахеб аль-Алван
  • Міністр сувязі Махамед Алі Хакім
  • Міністр жыллёвага будаўніцтва Амар Фарук
  • Міністр грамадскіх работ Несрын Мустафа Бервары
  • Міністр навукі і тэхнікі Рашад Мандала Амар
  • Міністр планавання Махдзі аль-Хафез
  • Міністр гандлю Махамед Аль-Джубры
  • Міністр спорту і моладзі Алі Фаік аль-Габан
  • Міністр транспарту Луэй Хатым Султан аль-Арыс
  • Міністр па справах правінцый Ваэль Абдэль-Латыф
  • Міністр па справах жанчын Нармін Асман
  • Міністр па справах іміграцыі і бежанцаў Паскаль Эша Варда
  • Міністр ірыгацыі Латыф Рашыд
  • Міністр працы Лэйла Абдул-Латыф
  • Міністр адукацыі Самі Мудахфар
  • Міністр вышэйшай адукацыі Тахір Албакаа
  • Міністр сельскай гаспадаркі Саўсан Шэрыф
  • Міністр культуры Муфід Махамад Джавад аль-Джазаіры
  • Міністр прамысловасці Хаджым аль-Хасанам
  • Дзяржаўны міністр Касім Давуд
  • Дзяржаўны міністр Маму Фархам Асман Піралі
  • Дзяржаўны міністр Аднан аль-Джанабі
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads