Чачора (прыток Хорапуці)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чачо́ра — рака ў Беларусі, у Добрушскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Хорапуць (басейн Іпуці).
Remove ads
Назва
Назва Чачора балцкага паходжання.
Гідранімічныя аналагі — літоўскія рэкі Kek-upys, Keklys[1]. Рэкі з назвамі Чачора (Kek-, -r-) ёсць таксама на Падзесенні, Верхнім Павоччы, Верхнім Паволжы[2]. У іншых балцкіх гідронімах корань Kek- пашыраны іншымі пашыральнікамі, як у назвах Чэчэна, Чэчэта або Чэчэль (-n-, -t-, -l-)[3].
Усе гэтыя назвы, уключна з назвай Чачоры, звязваюць з літоўскім kekė «гронка (арэхаў, ягадаў, кветак)», kekulas «камяк», прускім kekars «гарох» (у гарохавым струку шмат гарошынак). Яны маюць шырокія індаеўрапейскія адпаведнікі[4].
Блізкім чынам матываваныя і назвы тыпу Рэста, Рэкта, Рэхта і пад. Яны звязаныя з балцкім абазначэннем арэха (літ. riešutas, лат. rieksts, пруск. reisis) і далей з літоўскім rišti, прускім *ristun «звязваць» (арэхі растуць «звязкамі», гронкамі)[5][6].
Ва ўсіх гэтых выпадках рачныя назвы матываваныя семантыкай ушчыльнення ў выніку сціснутасці. У балцкай гідраніміі нярэдка ёсць, калі водныя назвы нясуць значэнне «сціскання» (Жлобін, Горадзен і інш.). Мяркуецца, што назвы з семантыкай «сціскання» адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возера[7].
Remove ads
Гідраграфія
Даўжыня ракі 8,8 км[8]. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад аграгарадка Перарост, вусце за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Агародня Кузьмініцкая. Рэчышча ад вытоку на працягу 4 км каналізаванае.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads