Чорнае (Рэчыцкі раён)

вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Чорнае (Рэчыцкі раён)map
Remove ads

Чо́рнае[1] (трансліт.: Čornaje, руск.: Чёрное) — вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Белабалоцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

У напрамку на ўсход ад вёскі возера Хоцемля, на поўдзень ад вёскі возера Доўгае.

Гісторыя

У 18781881 гадах у вёсцы дзейнічала Чорненская паркетная фабрыка. Выпускала паркет масіўны (таўшчыня 1,5 цалі) і звычайны (0,5 цалі). У якасці сыравіны выкарыстоўвалі хвою, дуб, клён, граб, чырвонае дрэва. Мела паравы рухавік. За год вырабляла да 3750 квадратных сажняў паркету. У 18791881 гг. працавала 80 чал. На выстаўках у Парыжы (1878 г.) вырабы фабрыкі адзначаны сярэбраным медалём, на Усерасійскай прамыслова-мастацкай у Маскве (1882 г.) — бронзавым медалём.

У 1894—1899 гадах каля вёскі, ва ўрочышчы Гарычоўка, працавала Гарычоўская лесапільна-фанерна-мэблевая фабрыка. Вырабляла венскую мэблю. Мела паравую машыну і паравы кацёл (1895 год), паравы рухавік (1898 год). У 1898 годзе працавала да 62 рабочых. У 1899 годзе выраблена прадукцыі на 50 тысяч рублёў.[2]

У 1926—1983 гадах цэнтр Чарнянскага сельсавета[3].

У вёсцы знаходзіцца Пакроўская капліца над крыніцай з гаючай вадой, якой налічваецца больш за сто гадоў, яны былі асвечаныя ў 2007 годзе[4].

Remove ads

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Гарычоўская лесапільна-фанерна-мэблевая фабрыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 77. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 32 (1766).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads