Чорная ножка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чорная ножка
Remove ads

Чорная ножка — група хвароб раслін, выкліканая рознымі паразітнымі і паўпаразітнымі грыбамі, радзей бактэрыямі. Агульная прыкмета — пачарненне каранёвай шыйкі (адсюль назва).

Thumb
Чорная ножка бульбы
Thumb
Чорная ножка бабовых
Thumb
Чорная ножка струковага перцу

Апісанне

Пры пашкоджванні чорнай ножкай маладыя ўсходы і тронкі чарнеюць і вытанчаюцца ў аснове, карані пачынаюць гніць, расліны губляюць тургар  (руск.), жоўкнуць і нікнуць. У рэшце рэшт надыходзіць гібель расліны[1][2][3]. Крыніцай хваробы могуць быць як глеба, так і заражанае насенне[2].

Віды

Чорная ножка сустракаецца ў розных агароднінных, палявых і кветкавых культур, а таксама ў іглічных і лісцевых раслін[3]. Шырока распаўсюджаная ў наступных раслін:

  • бульбы (узбуджальнік — бактэрыі роду Dickeya[3]): асновы сцёблаў загніваюць ад клубня, лісце жоўкне і скручваецца. Пасля клубні пры захоўванні размякчаюцца і гніюць. Развіццю хваробы спрыяе пераўвільгатненне глебы[2].
  • капусты (узбуджальнікі — альпідый капусны (Olpidium brassicae), пітый Дэбарыяна (Pythium debaryanum), Rhizoctonia solani, Phoma lingam і інш.[4][5]): пашкоджвае як маладую, так і падрошчаную расаду[4]. Каранёвая шыйка, у залежнасці ад віду ўзбуджальніка, чарнее або бурэе, перакрыўляецца сцяблінка, расліна палягае і засыхае[5]. Развіццю хваробы спрыяюць высокая вільготнасць і тэмпература, а таксама празмерная гушчыня пасеву[4].
  • агурка (узбуджальнік — Pythium debaryanum, Pythium aphanidermatum, Rhizoctonia aderholdii): ніжняя частка сцябла набывае цёмна-зялёны колер і пачынае мокнуць; карані цямнеюць і размякчаюцца; ніжняе лісце жоўкне і завядае. Заражэнне раслін адбываецца праз каранёвую сістэму, асабліва пры вырошчванні культуры ў цяпліцы на адным і тым жа месцы[5].
  • тамату (узбуджальнік — Rhizoctonia solani): прыкаранёвая частка сцябла пакрываецца белым налётам грыбніцы, каранёвая шыйка чарнее, развіваецца гніль. Распаўсюджваецца з міцэліем праз глебу[4].

Чорная ножка можа таксама паражаць моркву, кармавыя бабы, радыску, буракі, сеянцы пладовых раслін[1][2].

Remove ads

Меры прафілактыкі і барацьбы

Для прафілактыкі чорнай ножкі неабходна не дапускаць парушэнні рэжымаў вільготнасці, тэмпературы і асветленасці, а таксама пазбягаць загушчаных пасадак[3]. Для пасеву варта выкарыстоўваць толькі здаровыя глебы[2]. Пры ўзнікненні захворвання неабходныя замена або дэзінфекцыя глебы з дапамогай фунгіцыдаў, знішчэнне пашкоджаных раслін, унясенне угнаенняў, якія падвышаюць устойлівасць да хваробы, аэрацыя парнікоў[3][2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads