Агурок пасяўны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Агурок пасяўны[1][2], таксама агурок звычайны (Cucumis sativus) — аднагадовая травяністая расліна сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), від роду Агурок (Cucumis).
Remove ads
Назва
Біялагічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Сцябло сцелістае, шурпатае, зканчваецца вусікамі, якімі ён можа ўчапіцца за апору, пры гэтым сцябло можа выцягнуцца на 1—2 м.
Лісце сэрцападобнае, пяцілопастнае.
Плод — шматнасенны, сакавіты, смарагдава-зялёны, пузырчаты. Будова плода характэрна для сямейства гарбузовых і ў батанічнай літаратуры вызначаецца як гарбузіна. З пункту гледжання батанікі плод агурка — ілжывая ягада. Ён можа мець розную форму і памер у залежнасці ад сорта. У кулінарным стаўленні агуркі традыцыйна адносяць да агароднінных культур.
Геном агурка пасяўнога налічвае 350 мільёнаў пар аснаванняў ДНК. Пяць з сямі храмасом агуркоў узніклі з дзесяці храмасом агульных продкаў з дыняй[6].
![]() | ||||||||||
Злева направа: кветка, завязь, няспелы і паспелы плод |
Remove ads
Хімічны склад
У яго пладах 95-98 % вады і нікчэмна малая колькасць бялкоў, тлушчаў і вугляводаў. Пакінутыя 3 % уключаюць каратын, вітаміны PP, C і B, а таксама макра- і мікраэлементы. У тым ліку агурок утрымлівае шмат калію.
Вырошчванне ў культуры
Святло- і вільгацелюбная расліна кароткага дня, скараспелая, патрабавальная да цяпла і ўрадлівасці глебы. Вырошчваецца ў адкрытым грунце і ў цяпліцах з насення або расады. Вегетацыйны перыяд ва ўмовах Беларусі — 90-105 сутак. Добра расце на супясчаных і лёгкіх сугліністых глебах, багатых гумусам.
Шкоднікі і хваробы
Сярод шкоднікаў парасткавая муха (Delia platura), тля, павуцінны клешчык.
Хварэе на мучністую расу, бактэрыёз, антракноз, аліўкавую плямістасць, белую гніль.
Remove ads
Выкарыстанне
Гісторыя
Агурок з’явіўся ў культуры больш 6 тысяч гадоў назад. Радзіма гэтага віду — трапічныя і субтрапічныя раёны Індыі, падножжы Гімалаяў, дзе ён дагэтуль расце ў натуральных умовах. Згадаюць у Бібліі як гародніна Егіпта (Лік. 11:5).
Гэта культура была вядома ўжо грэкам, ад якіх перайшла да рымлян, і ў эпоху Карла Вялікага была распаўсюджана ўжо па Сярэдняй Еўропе.
Цяпер культура агурка распаўсюджана паўсюдна і мае мноства разнавіднасцей і сартоў. Плады дзікіх агуркоў дробныя і неядомыя з-за ўтрыманні горкіх рэчываў — кукурбітацынаў.
У мастацтве
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
- Агурок пасяўны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.1. Мн., 1996, С.90
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Cucumber Genome Published: Guide To Pumpkin, Melon And Plant Vascular System. Артыкул на сайце Sciencedaily.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads