Буракі звычайныя

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Буракі звычайныя
Remove ads

Буракі́́ звычайныя[2] (Beta vulgaris) — двухгадовыя травяністыя расліны роду Буракі (Beta) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

У першы год буракі ўтвараюць сакаўны мясісты караняплод з разеткай лісця, на другі даюць кветаносы і насенне. Сцябло травяністае, прамастойнае, галінастае, паяўляецца на другі год. Лісце буйнае, гладкае або хвалістае, прыкаранёвае на доўгіх чаранках, сцябловае амаль сядзячае. Кветкі двухполыя, зялёныя ці белаватыя. Плады пры выспяванні зрастаюцца, утвараючы суплоддзі — клубочкі.

Сталовыя буракі маюць караняплоды масай 0,4—0,9 кг, цёмна-чырвоныя, бардовыя, чырвона-фіялетавыя, багатыя цукрам (9—16 %), бялком (1,8—3 %), мінеральнымі солямі, арганічнымі кіслотамі, клятчаткай, вітамінамі С, групы В, Р, РР. Спажываюцца караняплоды і лісце вараныя, кансерваваныя, сушаныя.

Кармавыя буракі багатыя вугляводамі, мінеральнымі солямі, вітамінамі. Караняплоды масай да 10—12 кг, жоўтыя, белыя, чырвоныя. Скормліваюцца ўсім відам жывёлы, пераважна малочным. Бацвінне ідзе на корм свежае і сіласаванае.

Thumb
Ураджай кармавых буракоў, Баранавічы, 2016

Цукровыя буракі — тэхнічная культура, сыравіна для цукровай прамысловасці. Маюць белыя караняплоды масай 400—500 г, багатыя цукрам (19— 20 %, макс. да 23 %). Цепла- і святлолюбівыя, вельмі патрабавальныя да ўмоў жыўлення і вільгаці, асабліва ў перыяд фарміравання лісця і караняплода. Бацвінне, жамерыны, патака ідуць на корм.

Remove ads

Зноскі

  1. У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads