Чорны замак Альшанскі (фільм)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чорны замак Альшанскі (фільм)
Remove ads

«Чорны замак Альшанскі» — 2-х серыйная гістарычная драма, знятая на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1983 годзе паводле аднайменнага рамана Уладзіміра Караткевіча. Рэжысёр Міхаіл Пташук. Мастак-пастаноўшчык Валерый Назараў.

Хуткія факты Чорны замак Альшанскі, Жанр ...

У ролях: Віктар Яўграфаў, Рыманта Крылавічутэ, Эдуард Марцэвіч, Леанід Маркаў, Генадзь Гарбук, Стасіс Петронайтыс, Юрый Кацін-Ярцаў, Ігар Васільеў, Віктар Лебедзеў, Міхаіл Мацвееў, Здзіслаў Стома, Ніна Розанцава, Пётр Юрчанкоў, Юрый Ступакоў, Аляксандр Рахленка, Іван Мацкевіч і інш.

Remove ads

Сюжэт

1611 год. Магутны і найбагацейшы ў Беларусі род князёў Альшанскіх раптам падупадае. Скарбы роду апынаюцца замураванымі ў адной з вежаў радавога замка. Апошні з князёў Альшанскіх хавае завяшчанне пра месцазнаходжанне скарбу ў вокладку кнігі.

Гэта кніга, пройдучы праз стагоддзі, становіцца ўжо ў наш час цэнтрам ланцуга падзей… дзіўных, загадкавых і крывавых.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads