Чумны слуп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чумны слуп (Марыянскі слуп) — распаўсюджаны ў краінах Цэнтральнай Еўропы тып рэлігійнага помніка: калона, як правіла, у стылі барока, якая стаіць пасярэдзіне гарадской плошчы і на якую ўзнята статуя Дзевы Марыі.

Паколькі падобныя калоны ўзводзіліся, як правіла, у знак падзякі за спыненне мору ці перамогу ў вайне, калону са статуяй Богамаці часцяком атачаюць фігуры адпаведных святых — Св. Роха (які падчас вылячэння нямоглых заразіўся чумой), Св. Барбары (нябеснай заступніцы тых, хто памірае), Св. Францыска Ксаверыя, Св. Карла Барамея і Св. Себасцьяна.
Непасрэдным правобразам барочных чумных калон Цэнтральнай Еўропы паслужыла ўвянчаная статуяй Дзевы Марыі калона базілікі Канстанціна, узнятая ў 1614 г. перад фасадам базілікі Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме. Падобныя помнікі былі вядомыя ў Заходняй Еўропе з ранняга Сярэднявечча: напрыклад, у Клермон-Феране такая скульптурная кампазіцыя зафіксавана яшчэ ў X стагоддзі.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чумны слуп
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads