Чырвоны Груд
вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чырво́ны Груд[1] (трансліт.: Čyrvony Hrud, руск.: Чирвоный Груд) — вёска ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Субацкага сельсавета.
Да 2003 года ўваходзіла ў склад Вярэйкаўскага сельсавета[2].
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўночны захад ад Ваўкавыска, за 65 км ад Гродна[3].
Гісторыя
Як маёнтак вядомы з сярэдзіны XVII ст. У 1796 г. фальварак, належаў Францішку Калупайлу, ваўкавыскаму земскаму суддзі.
Насельніцтва
На 01.01.2004 г. 71 двор, 229 жыхароў.
Інфраструктура
Ёсць крама, Дом культуры, сярэдняя школа-сад, аддзяленне сувязі, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
- Магіла Героя Сацыялістычнай Працы В. І. Пятручак.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads