Качка-цыранка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Качка-цыранка
Remove ads

Качка-цыранка, чыранка-свістунок, чырок-свістунок (Anas crecca) — вадаплаўная птушка сямейства качыных.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Качка невялікіх памераў. Даўжыня цела 31-38 см, размах крылаў 58-64 см. Самка меншая за самца. Самец у шлюбным уборы светла-папялісты з галавой іржавага колеру, працяглай зялёнай плямай збоку. Самка, маладыя і самец у негнездавы час папяліста-бурыя з аліўкавым адценнем, пры складзеных крылах бачна зялёная частка люстэрка. У палёце цёмная галава, светлы ніз, верх крылаў аднаго колеру.

Голас падае вельмі рэдка, хрыплае краканне. Самец у гнездавы перыяд выдае звонкі кароткі свіст, самка — высокае, хрыплае краканне. Пад час харчавання пераклікаюцца хуткім «ге-ге-ге».

Remove ads

Пашырэнне

Thumb
Паштовая марка Беларусі.

Арэал: Еўропа i Азiя (акрамя поўдня), Паўночная Амерыка. Месца зiмовак: Заходняя i Паўднёвая Еўропа, Каспійскае мора, Паўднёвая Азiя, Паўночная i Усходняя Афрыка, Цэнтральная Амерыка i поўдзень Паўночнай Амерыкi. На Беларусі звычайны на гнездаваннi пералётны від, транзітны мігрант, зрэдку адзначаецца ў невялікай колькасці на зімоўцы.

Насяляе малыя вадаёмы са стаячай вадой, пасярод густой расліннасці, або далiны рэк па суседству з лясамi.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Гняздо ладзіць паблiзу ад вады пад прыкрыццем куста. Яно вузкае i высокае чашападобнае з сухой травы, дыяметр каля 14 см, багатая высцiлка з чорна-шэрага пуху з белымi канцамi.

Яйкi (8-12) звычайна з аднолькавымi канцамi, авальныя, бела-жоўтыя або шэра-жоўтыя, памеры 45х31 мм.

Падвіды

  • А. с. crecca — Еўропа, Азiя;
  • A. s. carolinensis — цэнтральная i паўночная частка Паўночнай Амерыкi;
  • A. c. nimia — заходнія Алеуцкія астравы.

Літаратура

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads