Чыстае мастацтва

беларускі дакументальны фільм From Wikipedia, the free encyclopedia

Чыстае мастацтва
Remove ads

«Чы́стае маста́цтва» (руск.: Чистое искусство) — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Максіма Шведа, зняты ў 2019 годзе.[1] Стужка атрымала спецыяльны дыплом ад экспертаў з фармуліроўкай «За дасціпнае і трапнае адлюстраванне беларускай самасвядомасці» на кінафестывалі «Лістапад», удзельнічала ў МКФ у Кракаве.[2] Рэжысёр Максім Швед быў прызнаны лепшым на расійскім кінафестывалі дакументальнага кіно «ArtDocFest».[3][4]

Хуткія факты Чыстае мастацтва, Жанр ...
Remove ads

Сюжэт

Маляркі ЖЭСа Зіна і Іна старанна зафарбоўваюць на мінскіх сценах надпісы, пакідаючы пасля сябе рознакаляровыя прамавугольнікі, а натхнёны гэтымі фігурамі мастак-абстракцыяніст Захар Кудзін выходзіць на гарадскі пленэр і капіруе іх на палатно. Мінакі цікавяцца, спрабуюць інтэрпрэтаваць творчасць Захара і выказваюць свае думкі, прычым не толькі пра мастацтва.

Акцёры

Больш інфармацыі Акцёр, Роля ...

Здымачная група

  • рэжысёр — Максім Швед
  • сцэнарый — Максім Швед, Лукаш Чайка
  • аператар — Гжэгаж Хартфіл
  • прадзюсары — Магда Баравец, Таццяна Матысяк, Воля Чайкоўская

Крытыка

" «Чыстае мастацтва» — адзін з найлепшых беларускіх дакументальных фільмаў апошняга часу, прычым ён цудоўна паддаецца пад інтэрпрэтаванне. Гэта работа для ўнутранага спажывання: ніхто, апроч беларуса, так добра не зразумее прыгоды свабоднага мастака з вялікім палатном у адносна свабодным горадзе і тонкасць, з якой яны паказаны. Рэжысёр павярцеў у руках мастацтва і тое, што яно мае на ўвазе, з усіх бакоў: здаецца, няма нічога датычнага тэмы, што ў карціне не аказалася хоць бы ў адным плане, прычым гэта дзіўным чынам уплятаецца ў логіку, а ў той жа час можа яе разгалінаваць — толькі пажадай.[5]
Ірэна Кацяловіч
"
Remove ads

Цікавыя факты

  • 29 cнежня 2019 года скончыў жыццё самагубствам мастак Захар Кудзін, які быў галоўнай дзеючай асобай фільма[6]

Зноскі

  1. "У пракат выходзіць фільм пра беларускі ЖЭС-арт". 34mag. 15.11.2019. Праверана 2020-01-05. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. Кацяловіч, Ірэна (22.06.2019 00:29). "Фільм «Чыстае мастацтва» даследуе абліччы маладой краіны". «Звязда». Праверана 2020-01-05. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads