Чэзарэ Павезэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэзарэ Павезэ (9 верасня 1908 — 27 жніўня 1950) — адзін з найвыбітнейшых італьянскіх пісьменнікаў XX стагоддзя. Нарадзіўся ў Санта-Стэфана-Бельба, у правінцыі Кунеа і ў хуткім часе пераехаў у Турын. Усё жыццё намагаўся перамагчы ўнутраную самоту. Даследчык і мысляр з левымі палітычнымі поглядамі, ён сканчае жыццё самагубствам у 42-гадовым узросце.
Каштоўная спадчына Чэзарэ Павезэ як аўтара, перакладчыка і крытыка. У маладосці пачаў займацца англамоўнай літаратурай, скончыў навучанне ва ўніверсітэце дыпломнай працай, прысвечанай паэзіі Уолта Уітмена. Перакладаў амерыканскіх і брытанскіх аўтараў, якія былі новымі для італьянскай чытацкай публікі, у тым ліку Дэфо, Фолкнера, Джойса і Дзікенса.
Супрацоўнічаў пры стварэнні «Амерыканскай анталогіі» (l’Antologia americana), укладальнікам якой быў Эліа Вітарыні.
У 1935 годзе быў арыштаваны па абвінавачанні ў антыфашызме і правёў за кратамі амаль год. Пасля вайны далучыўся да Італьянскай Камуністычнай партыі. Няўдачы ў асабістым жыцці і палітычнае расчараванне прывялі яго да самагубства праз перадазіроўку барбітуратаў. Яго блізкі сябар пісьменнік Давідэ Лаёла апісвае ў сваёй кнізе «Il vizio assurdo» («Абсурдная загана») экзістэнцыйны непакой, які заўсёды ўплываў на жыццё п'емонцкага пісьменніка.
Remove ads
Бібліяграфія
Зноскі
- Cesare Pavese // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Cesare Pavese // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Павезе Чезаре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads