Эліа Вітарыні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эліа Вітарыні
Remove ads

Эліа Вітарыні (італ.: Elio Vittorini; 23 ліпеня 1908, Сіракуза — 12 лютага 1966, Мілан) — італьянскі пісьменнік-самавук, перакладчык.

Хуткія факты Эліа Вітарыні, Асабістыя звесткі ...

Нарадзіўся ў Сіракузе. У дзяцінстве разам з бацькам-чыгуначнікам вандраваў па Сіцыліі. Пасля заканчэння сярэдняй школы без жадання наведваў бухгалтарскую школу, пакуль, пасля некалькіх уцёкаў з дому, у 1924 годзе не з’ехаў з Сіцыліі.

Некаторы час працаваў рахункаводам на будаўнічым прадпрыемстве ў Венецыі Джуліі, а пасля пераехаў у Фларэнцыю, дзе працаваў карэктарам у газеце «Nazione».

У гэты час пачаў пісаць артыкулы і празаічныя творы, якія дасылаў Курцыа Малапартэ, а той друкаваў у часопісе «Conquista dello Stato».

У 1927 годзе ў «La Fiera Letteraria» публікуе першы значны празаічны твор «Ritratto di re Gianpiero» («Партрэт караля Джанп’ера»).

У 19331934 гадах у выдавецтве «Solaria» па частках выходзіць раман «Чырвоны гваздзік», які праз фашысцкую цэнзуру мог выйсці цалкам толькі ў 1948 годзе.

У 1934 годзе з прычыны атручання волавам быў вымушаны пакінуць сваю працу карэктара і зарабляў на жыццё перакладамі з англійскай (вядомыя яго пераклады Фолкнера, По, Лоўрэнса).

У 1938—1939 гадах выходзіць па частках у часопісе «Letteratura» раман «Conversazione in Sicilia» («Размова на Сіцыліі»), які быў выдадзены адной кнігай у 1941 годзе.

У 1939 годзе Вітарыні пераязджае ў Мілан, дзе займаецца выданнем серыі «La Corona» і з’яўляецца куратарам анталогіі амерыканскай літаратуры, якая праз фашысцкую цэнзуру была выдадзеная толькі ў 1942 годзе.

У 1942 годзе пісьменнік збліжаецца з падпольнай камуністычнай партыяй і актыўна ўдзельнічае ў супраціве.

У 1945 годзе засноўвае часопіс «Il Politecnico», прысвечаны сучаснай культуры, а таксама публікуе раман «Uomini e no» («Людзі і нелюдзі»).

У апошнія гады жыцця працуе кансультантам у вядомым выдавецтве «Einaudi». Памёр у Мілане ў 1966 годзе.

Remove ads

Бібліяграфія

• «Conversazione in Sicilia» («Размова на Сіцыліі»)
• «Uomini e no» («Людзі і нелюдзі»)
• «Il garofano rosso» («Чырвоны гваздзік»)
• «Erica e suoi fratelli» («Эрыка і яе браты»)
• «Le donne dі Messina» («Жанчыны Месіны»)

Зноскі

1. Elio Vittorini // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Elio Vittorini // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Elio Vittorini // Brockhaus Enzyklopädie

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #11876876X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads