Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2017
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
24-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў праходзіў з 20 па 23 ліпеня 2017 года на Алімпійскім стадыёне імя Карла Дзекіні ў Грасета, Італія. Да спаборніцтваў, паводле правіл, былі дапушчаны спартсмены 1998 года нараджэння і маладзейшыя.
На старт у 44 дысцыплінах чэмпіянату выйшлі 1149 лёгкаатлетаў з 48 краін Еўропы (579 юніёраў і 570 юніёрак)[1].
Зборная Расіі не ўдзельнічала ў спаборніцтвах у сувязі з бестэрміновай дыскваліфікацыяй нацыянальнай федэрацыі з лістапада 2015 года з прычыны допінгавага скандалу. У Грасета, тым не менш, выступілі чатыры расійскія лёгкаатлеты, якія атрымалі спецыяльны дазвол ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Усе яны выйшлі на старт у якасці нейтральных спартсменаў. Медалі змаглі заваяваць двое з іх, хадакі Сяргей Шырабокаў і Яна Смердава, якія сталі чэмпіёнамі Еўропы сярод юніёраў[2][3].
16-гадовы нарвежац Якаб Інгебрыгтсен, нягледзячы на тое, што быў маладзейшы за большасць удзельнікаў спаборніцтваў на 2-3 гады, прыехаў у якасці лідара сезона адразу на трох дыстанцыях: 1500, 5000 метраў і 3000 метраў з перашкодамі. У кожнай з іх ён выйшаў на старт[4]. Праз 2,5 гадзіны пасля падзення і восьмага месца ў фінале бегу на 1500 метраў Якаб выйшаў на старт бегу на 5000 метраў, дзе стаў чэмпіёнам, а на наступны дзень выйграў яшчэ адно золата, у стыпль-чэзе[5].
На чэмпіянаце былі пастаўлены два сусветныя рэкорды сярод юніёраў. Немец Ніклас Каўль набраў у дзесяцібор’і 8435 ачкоў і пераўзышоў дасягненне Торстэна Фоса (8397 ачкоў), пастаўленае на 35 гадоў раней яшчэ з выкарыстаннем дарослых снарадаў у кіданнях і бегу з бар’ерамі (з 2005 года юніёры выкарыстоўваюць палегчаныя ядро і дыск, а таксама бар’еры з паніжанай вышынёй)[6].
Аўтарам іншага рэкорду стала жаночая зборная Германіі (Катрын Фем, Кешыя Квадва, Зофія Юнк, Еніфер Монтаг), якая ў папярэднім забегу эстафеты 4×100 метраў паказала вынік 43,27. У фінале палепшыць гэты час ім не ўдалося[7].
Трохкратным прызёрам чэмпіянату стала брытанка Мая Бруні, якая выйграла бег на 200 метраў і стала трэцяй у дзвюх эстафетах. Яшчэ 13 чалавек выйгралі больш за адзін медаль[1].
Remove ads
Вынікі
Скарачэнні: WJR — сусветны рэкорд сярод юніёраў | EJR — рэкорд Еўропы сярод юніёраў | NR — нацыянальны рэкорд | NJR — нацыянальны рэкорд сярод юніёраў | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах
Юніёры
| Від | Золата | Срэбра | Бронза | |||
| 100 м (вецер: −4,3 м/с) |
Італія | 10,73 | Фінляндыя | 10,79 | Вялікабрытанія | 10,88 |
| 200 м (вецер: −0,9 м/с) |
Вялікабрытанія | 20,81 | Вялікабрытанія | 20,92 | Фінляндыя | 21,00 |
| 400 м | Італія | 45,92 NJR |
Польшча | 46,04 | Бельгія | 46,23 |
| 800 м | Харватыя | 1.48,70 | Вялікабрытанія | 1.48,82 | Ірландыя | 1.49,15 |
| 1500 м | Вялікабрытанія | 3.56,73 | Бельгія | 3.56,98 | Іспанія | 3.57,32 |
| 5000 м | Нарвегія | 14.41,67 | Іспанія | 14.44,66 | Румынія | 14.46,07 |
| 10 000 м | Румынія | 31.08,86 | Італія | 31.10,85 | Турцыя | 31.12,18 |
| Эстафета 4×100 м | Міла Скупін-Альфа Томас Бартэль Ёнатан Пецке Эмануэль Штубікан | 39,48 | Андрэй Златан Нікалас Артуза Марыа Маркеі Філіпа Торту | 39,50 NJR |
Хаўер Траяна Поль Рэтамаль Даніэль Амбрас Серхіа Лопес Мануэль Дэ Нікалас | 39,59 NJR |
| Эстафета 4×400 м | Уладзімір Ачэці Эдаарда Скоці Клаўдзіа Гецья Алесандра Сібіліа Альберта Нардзі Мікеле Дэ Берці | 3.08,68 | Фабрысіё Саідзі Тэо Андан Ліджы Мбае Вільфрыд Ап'ё Ларэнца Амары Рэжыс Дзюрэмер | 3.09,04 | Матэўш Жэзнічак Антоні Валіцкі Мацей Голуб Тыматэўш Зімны Себасцьян Якубоўскі | 3.09,32 |
| 110 м з бар’ерамі (вышыня бар’ераў: 99 зм) (вецер: 0,0 м/с) |
Швейцарыя | 13,41 | Вялікабрытанія | 13,48 | Іспанія | 13,48 NJR |
| 400 м з бар’ерамі | Францыя | 49,93 NJR |
Італія | 50,34 | Іспанія | 50,41 NJR |
| 3000 м з перашкодамі | Нарвегія | 8.50,00 | Францыя | 8.53,73 | Францыя | 8.57,12 |
| Хада на 10 000 м | Сяргей Шырабокаў Нейтральны атлет | 43.21,29 | Іспанія | 44.17,23 | Украіна | 44.22,16 |
| Скачок у вышыню | Беларусь | 2,33 м NJR CR |
Украіна | 2,28 м | Вялікабрытанія | 2,28 м |
| Скачок з шастом | Швецыя | 5,65 м CR |
Германія | 5,45 м | Францыя | 5,35 м |
| Скачок у даўжыню | Грэцыя | 8,07 м (+1,6 м/с) |
Польшча | 8,02 м (+1,6 м/с) |
Іспанія | 7,96 м (+0,8 м/с) |
| Трайны скачок | Францыя | 16,97 м (+0,7 м/с) |
Італія | 16,87 м (+0,5 м/с) NJR |
Францыя | 16,82 м (-0,4 м/с) |
| Штурханне ядра (вага снарада: 6 кг) |
Нарвегія | 21,36 м NJR |
Польшча | 20,70 м | Грэцыя | 20,67 м NJR |
| Кіданне дыска (вага снарада: 1,75 кг) |
Польшча | 62,01 м | Беларусь | 60,16 м | Вялікабрытанія | 59,05 м |
| Кіданне молата (вага снарада: 6 кг) |
Украіна | 81,75 м NJR CR |
Беларусь | 77,74 м | Венгрыя | 75,95 м |
| Кіданне дзіды | Польшча | 80,52 м NJR |
Беларусь | 76,91 м | Францыя | 74,22 м |
| Дзесяцібор'е (юніёрскае) |
Германія | 8435 ачкоў WJR CR |
Эстонія | 8141 ачко NJR |
Эстонія | 8002 ачка |
Юніёркі
| Від | Золата | Срэбра | Бронза | |||
| 100 м (вецер: −1,4 м/с) |
Ірландыя | 11,71 | Германія | 11,75 | Нарвегія | 11,77 |
| 200 м (вецер: −1,0 м/с) |
Вялікабрытанія | 23,04 | Германія | 23,45 | Германія | 23,49 |
| 400 м | Украіна | 52,01 | Румынія | 52,31 | Вялікабрытанія | 52,55 |
| 800 м | Вялікабрытанія | 2.06,96 | Вялікабрытанія | 2.07,01 | Славакія | 2.07,15 |
| 1500 м | Вялікабрытанія | 4.13,25 | Балгарыя | 4.16,73 NJR |
Вялікабрытанія | 4.17,53 |
| 3000 м | Швейцарыя | 9.10,13 | Францыя | 9.20,05 | Італія | 9.24,01 |
| 5000 м | Нідэрланды | 16.38,85 | Германія | 16.39,81 | Нідэрланды | 16.41,71 |
| Эстафета 4×100 м | Катрын Фем Кешыя Квадва Зофія Юнк Еніфер Монтаг | 43,44 | Элаіз дэ ла Тай Сара Мінжас Эстэль Рафэ Марын Мін'ён Флор-Жулі Кракр | 44,03 | Эбані Кэр Аліша Рыс Мая Бруні Алівія Окалі Ханна Браер Джаз Кроўфард | 44,17 |
| Эстафета 4×400 м | Іванна Аўрамчук Джойс Коба Ірына Марчак Анастасія Брызгіна Алена Радзюк | 3.32,82 NJR |
Ванеса Анітае Майке Герлах Аліка Шміт Карына Шваб Элена Келеці | 3.33,08 | Майр Эдвардс Мая Бруні Эла Барэт Ханна Уільямс Джыл Чэры Холі Мак-Артур | 3.33,68 |
| 100 м з бар’ерамі (вецер: +0,1 м/с) |
Францыя | 13,15 | Вялікабрытанія | 13,28 | Польшча | 13,33 |
| 400 м з бар’ерамі | Швейцарыя | 55,90 NJR |
Славенія | 55,96 NR |
Фінляндыя | 56,49 NJR |
| 3000 м з перашкодамі | Германія | 10.00,79 | Беларусь | 10.03,32 | Турцыя | 10.19,44 |
| Хада на 10 000 м | Яна Смердава Нейтральны атлет | 47.19,69 | Германія | 47.33,20 | Турцыя | 48.33,88 NJR |
| Скачок у вышыню | Чэхія | 1,93 м | Беларусь | 1,87 м | Швецыя | 1,85 м |
| Скачок з шастом | Швецыя | 4,40 м | Вялікабрытанія | 4,35 м | Фінляндыя | 4,15 м |
| Скачок у даўжыню | Сербія | 6,46 м (+0,6 м/с) |
Германія | 6,41 м (+1,0 м/с) |
Швецыя | 6,32 м (-0,1 м/с) |
| Трайны скачок | Беларусь | 14,21 м (+2,4 м/с) |
Францыя | 13,97 м (+2,2 м/с) |
Вялікабрытанія | 13,68 м (+3,0 м/с) |
| Штурханне ядра | Германія | 17,24 м | Нідэрланды | 16,89 м | Польшча | 16,32 м |
| Кіданне дыска | Малдова | 56,38 м | Польшча | 53,88 м | Чарнагорыя | 53,56 м |
| Кіданне молата | Чэхія | 64,78 м | Харватыя | 63,09 м | Ірландыя | 61,27 м |
| Кіданне дзіды | Чэхія | 55,10 м | Італія | 53,65 м | Фінляндыя | 52,94 м |
| Сямібор’е | Украіна | 6381 ачко NJR |
Швейцарыя | 6357 ачкоў NR |
Аўстрыя | 6083 ачка NJR |
Remove ads
Медальны залік
Медалі ў 44 дысцыплінах лёгкай атлетыкі заваявалі прадстаўнікі 30 краін-удзельніц.
Краіна-арганізатар
Remove ads
Зноскі
- European Athletics U20 Championships Grosseto 2017 — Results Book (англ.) (PDF). ЕА (23 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 5 жніўня 2017.
- Очередной триумф Смердовой!. RusAthletics.com. 2017-07-20. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 2 верасня 2017.
- Широбоков — чемпион Европы!. RusAthletics.com. 2017-07-22. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2017. Праверана 2 верасня 2017.
- Ingebrigtsen targets a hat-trick of titles in Grosseto(англ.). ЕА. 2017-07-19. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
- Adam Kopet (2017-07-24). A Fall Keeps Jakob Ingebrigtsen from Perfect Weekend(англ.). RunnerSpace.com. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
- Two world U20 records for Germany on final day in Grosseto(англ.). ЕА. 2017-07-23. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
- Diego Sampaolo (2017-07-24). World U20 records fall in decathlon and women's 4x100m in Grosseto(англ.). ІААФ. Архівавана з арыгінала 2017-08-05. Праверана 2017-08-05.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads