Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы 2018
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
24-ы чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы праходзіў з 7 па 12 жніўня 2018 года на Алімпійскім стадыёне ў Берліне. У шэрагу відаў кваліфікацыйныя спаборніцтвы адбыліся 6 жніўня, за дзень да афіцыйнага адкрыцця чэмпіянату. Турнір у трэці раз у гісторыі праходзіў на тэрыторыі Германіі і ўпершыню — у сталіцы краіны. Да ўдзелу былі дапушчаны спартсмены, якія выканалі ў пастаўленыя тэрміны неабходныя кваліфікацыйныя патрабаванні і нарматывы[1]. На працягу шасці дзён былі разгуляныя 48 камплектаў медалёў.
Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы з'яўляўся часткай першага ў гісторыі аб'яднанага чэмпіянату Еўропы па летніх відах спорту. Спаборніцтвы праходзілі са 2 па 12 жніўня ў Берліне і брытанскім Глазга. У 2018 годзе гэта мультыспартыўнае мерапрыемства складалася з сямі чэмпіянатаў Еўропы[2]:
- Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (Берлін, 7—12 жніўня)
- Чэмпіянат Еўропы па водных відах спорту (Глазга, 3—12 жніўня)
- Чэмпіянат Еўропы па веласпорце (шаша, велатрэк, маўнтынбайк, BMX) (Глазга, 2—12 жніўня)
- Чэмпіянат Еўропы па акадэмічным веславанні (Глазга, 2—5 жніўня)
- Чэмпіянат Еўропы па трыятлоне (Глазга, 9—11 жніўня)
- Чэмпіянат Еўропы па спартыўнай гімнастыцы (Глазга, жанчыны — 2—5 жніўня, мужчыны — 9—12 жніўня)
- Камандны чэмпіянат Еўропы па гольфе (Глазга, 8—12 жніўня)
У праграму чэмпіянату ў 2018 годзе была дададзена жаночая спартыўная хада на 50 км. Такім чынам, як і раней на чэмпіянаце свету 2017 года, на еўрапейскім кантынентальным першынстве ўпершыню была дасягнута роўнасць паміж жаночымі і мужчынскімі дысцыплінамі (па 24)[3].
Для ўдзелу ў спаборніцтвах заяўлены 1572 лёгкаатлета (828 мужчын і 744 жанчыны) з 51 краіны Еўропы[4].
Remove ads
Месца правядзення

Рашэнне пра правядзенне чэмпіянату ў Берліне было прынята 2 лістапада 2013 года на савеце Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі[5].
Асноўная частка спаборніцтваў прайшла на Алімпійскім стадыёне, спартыўная хада і марафон былі праведзены па гарадскіх вуліцах. Марафонцам мела быць пераадолець чатыры 10-кіламетровых круга, пракладзеных побач са славутасцямі нямецкай сталіцы: Берлінскім заапаркам, Калоннай Перамогі, Палацам Бельвю і Брандэнбургскімі варотамі. Для хады на 20 км была арганізавана кальцавая траса даўжынёй 1 км, для хады на 50 км — даўжынёй 2 км. Старт і фініш размясціліся на плошчы Брайтшайдплац[6].
Remove ads
Забарона на ўдзел зборнай Расіі
Як і на папярэднім чэмпіянаце ў 2016 годзе, у спаборніцтвах не ўдзельнічала зборная Расіі. Адхіленне расійскіх лёгкаатлетаў ад міжнародных стартаў, ініцыяванае ІААФ у лістападзе 2015 года ў сувязі з допінгавым скандалам, у чарговы раз было пакінута ў сіле 27 ліпеня 2018 года[7]. У той жа час Міжнародная федэрацыя па ходзе 2018 года дапусціла некалькі дзясяткаў расійскіх спартсменаў да стартаў за граніцай, дзе яны маглі выступаць у якасці нейтральных атлетаў. Трыццаць з іх дапушчаны арганізатарамі да ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы[8].
Remove ads
Прызёры
Скарачэнні: WR — сусветны рэкорд | ER — рэкорд Еўропы | NR — нацыянальны рэкорд | CR — рэкорд чэмпіянату
Курсівам вылучаны ўдзельнікі, якія выступалі за эстафетныя каманды толькі ў папярэдніх забегах
Мужчыны
| Дысцыпліна | Золата | Срэбра | Бронза | |||
| 100 м (вецер: 0,0 м/с) падрабязнасці |
Вялікабрытанія | 9,95 CR |
Вялікабрытанія | 9,96 | Турцыя | 10,01 |
| 200 м (вецер: +0,7 м/с) падрабязнасці |
Турцыя | 19,76 CR |
Вялікабрытанія | 20,04 | Швейцарыя | 20,04 NR |
| 400 м падрабязнасці |
Вялікабрытанія | 44,78 | Бельгія | 45,13 | Бельгія | 45,19 |
| 800 м падрабязнасці |
Польшча | 1:44,59 | Швецыя | 1:45,03 =NR |
Францыя | 1:45,30 |
| 1500 м падрабязнасці |
Нарвегія | 3:38,10 | Польшча | 3:38,14 | Вялікабрытанія | 3:38,25 |
| 5000 м падрабязнасці |
Нарвегія | 13:17,06 EU20R |
Нарвегія | 13:18,75 | Францыя | 13:19,14 |
| 10 000 м падрабязнасці |
Францыя | 28:11,22 | Бельгія | 28:11,76 | Італія | 28:12,15 |
| Марафон падрабязнасці |
Бельгія | 2:09.51 CR |
Швейцарыя | 2:11.24 | Італія | 2:12.09 |
| 3000 м з перашкодамі падрабязнасці |
Францыя | 8:31,66 | Іспанія | 8:34,16 | Італія | 8:35,81 |
| 110 м з бар'ерамі (вецер: 0,0 м/с) падрабязнасці |
Францыя | 13,17 | Нейтральны атлет | 13,17 | Іспанія | 13,34 |
| 400 м з бар'ерамі падрабязнасці |
Нарвегія | 47,64 EU23R NR |
Турцыя | 47,81 NR |
Ірландыя | 48,31 |
| Скачок у вышыню падрабязнасці |
Германія | 2,35 м | Беларусь | 2,33 м | Нейтральны атлет | 2,31 м |
| Скачок з шастом падрабязнасці |
Швецыя | 6,05 м WU20R, CR |
Нейтральны атлет | 6,00 м | Францыя | 5,95 м |
| Скачок у даўжыню падрабязнасці |
Грэцыя | 8,25 м (−0,3 м/с) |
Германія | 8,13 м (−0,2 м/с) |
Украіна | 8,13 м (+0,1 м/с) |
| Трайны скачок падрабязнасці |
Партугалія | 17,10 м | Азербайджан | 16,93 м | Грэцыя | 16,78 м |
| Штурханне ядра падрабязнасці |
Польшча | 21,72 м | Польшча | 21,66 м | Германія | 21,41 м |
| Кіданне дыска падрабязнасці |
Літва | 68,46 м | Швецыя | 68,23 м | Аўстрыя | 65,14 м |
| Кіданне молата падрабязнасці |
Польшча | 80,12 м | Польшча | 78,69 м | Венгрыя | 77,36 м |
| Кіданне дзіды падрабязнасці |
Германія | 89,47 м | Германія | 87,60 м | Эстонія | 85,96 м |
| Дзесяцібор'е падрабязнасці |
Германія | 8431 ачко | Нейтральны атлет | 8321 ачко | Беларусь | 8290 ачкоў |
| Хада на 20 км падрабязнасці |
Іспанія | 1:20.42 | Іспанія | 1:20.48 | Нейтральны атлет | 1:20.50 |
| Хада на 50 км падрабязнасці |
Украіна | 3:46.32 | Славакія | 3:47.27 | Беларусь | 3:47.59 |
| Эстафета 4×100 м падрабязнасці |
37,80 | 37,98 NR |
38,03 NR | |||
| Эстафета 4×400 м падрабязнасці |
Дылан Барле Жанатан Барле Жанатан Сакур Кевін Барле Робін Вандэрбемдэн Жульен Ватрэн | 2:59,47 | Рабах Юсіф Дуэйн Коўэн Мэцью Хадсан-Сміт Марцін Руні Кэмеран Чалмерс | 3:00,36 | Оскар Усільяс Лукас Буа Самуэль Гарсія Бруна Артэлана Дарвін Эчэверы Марк Ухакпор | 3:00,78 |
Жанчыны
| Дысцыпліна | Золата | Срэбра | Бронза | |||
| 100 м (вецер: 0,0 м/с) падрабязнасці |
Вялікабрытанія | 10,85 =WL, NR |
Германія | 10,98 EU23R |
Нідэрланды | 10,99 |
| 200 м (вецер: +0,2 м/с) падрабязнасці |
Вялікабрытанія | 21,89 WL, NR |
Нідэрланды | 22,14 | Нідэрланды | 22,37 |
| 400 м падрабязнасці |
Польшча | 50,41 | Грэцыя | 50,45 | Нідэрланды | 50,77 |
| 800 м падрабязнасці |
Украіна | 2:00,38 | Францыя | 2:00,62 | Украіна | 2:00,79 |
| 1500 м падрабязнасці |
Вялікабрытанія | 4:02,32 | Польшча | 4:03,08 | Вялікабрытанія | 4:03,75 |
| 5000 м падрабязнасці |
Нідэрланды | 14:46,12 CR |
Вялікабрытанія | 14:53,05 | Турцыя | 14:57,63 |
| 10 000 м падрабязнасці |
Ізраіль | 31:43,29 | Нідэрланды | 31:52,55 | Швецыя | 32:19,34 |
| Марафон падрабязнасці |
Беларусь | 2:26.22 | Францыя | 2:26.28 | Чэхія | 2:26.31 NR |
| 3000 м з перашкодамі падрабязнасці |
Германія | 9:19,80 | Швейцарыя | 9:22,29 | Нарвегія | 9:24,46 |
| 100 м з бар'ерамі (вецер: -0,5 м/с) падрабязнасці |
Беларусь | 12,67 | Германія | 12,72 | Германія | 12,77 |
| 400 м з бар'ерамі падрабязнасці |
Швейцарыя | 54,33 | Украіна | 54,51 | Вялікабрытанія | 55,31 |
| Скачок у вышыню падрабязнасці |
Нейтральны атлет | 2,00 м | Балгарыя | 2,00 м | Германія | 1,96 м |
| Скачок з шастом падрабязнасці |
Грэцыя | 4,85 м CR |
Грэцыя | 4,80 м | Вялікабрытанія | 4,75 м |
| Скачок у даўжыню падрабязнасці |
Германія | 6,75 м (−0,7 м/с) |
Украіна | 6,73 м (−0,1 м/с) |
Вялікабрытанія | 6,70 м (−0,4 м/с) |
| Трайны скачок падрабязнасці |
Грэцыя | 14,60 м (−0,1 м/с) |
Германія | 14,45 м (−0,5 м/с) |
Іспанія | 14,44 м (+0,1 м/с) |
| Штурханне ядра падрабязнасці |
Польшча | 19,33 м | Германія | 19,19 м | Беларусь | 18,81 м |
| Кіданне дыска падрабязнасці |
Харватыя | 67,62 м | Германія | 63,00 м | Германія | 62,46 м |
| Кіданне молата падрабязнасці |
Польшча | 78,94 м CR |
Францыя | 74,78 м NR |
Польшча | 74,00 м |
| Кіданне дзіды падрабязнасці |
Германія | 67,90 м CR |
Чэхія | 61,85 м | Літва | 61,59 м |
| Сямібор’е падрабязнасці |
Бельгія | 6816 ачкоў WL |
Вялікабрытанія | 6759 ачкоў | Германія | 6602 ачка |
| Хада на 20 км падрабязнасці |
Іспанія | 1:26.36 CR |
Чэхія | 1:27.03 | Італія | 1:27.30 |
| Хада на 50 км падрабязнасці |
Партугалія | 4:09.21 CR |
Украіна | 4:12.44 NR |
Іспанія | 4:15.22 |
| Эстафета 4×100 м падрабязнасці |
41,88 WL |
42,15 | 42,23 | |||
| Эстафета 4×400 м падрабязнасці |
Малгажата Голуб-Кавалік Іга Баўмгарт-Вітан Патрыцыя Выцішкевіч Юстына Свенты-Эрсэціч Наталля Качмарак Марціна Дамброўская | 3:26,59 | Элеа-Мар'яма Дзіяра Дэбара Сананес Агнэс Рааралаі Флорыя Гей Эстэль Перасье | 3:27,17 | Зоі Кларк Аніка Ануора Эмі Олкак Эйлід Дойл Фінет Аг'японг Мэры Абічы Эмілі Дайманд | 3:27,40 |
Remove ads
Медальны залік
Прымалая краіна
Remove ads
Гл. таксама
- Кубак Еўропы па марафоне 2018
- Кантынентальны кубак IAAF 2018
- Чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў 2018
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

